Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

26 лістапада 2017

Памёр Алесь Каско (10.12.1951 - 26.11.2017)

Сёння на 66-м годзе жыцця памёр вядомы паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра ў Жабінцы.

Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Берасцейскага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976-1984 гг. - караспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». З 1984 г. працаваў рэдактарам на Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. Сябра СП СССР з 1984 г.

Літаратурнай працай займаўся з 1968 г. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1970 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі "Вестка" (1979), "Скразная лінія" (1982), "Набліжэнне" (1989), "Час прысутнасці" (1994), "Сорак пяць" (1997), "Нічога больш" (2011), "Межавыя знакі" (2014).

Доўгі час узначальваў Брэсцкую абласную філію Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Рада і Сакратарыят Грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра смуткуюць з прычыны адыходу ў лепшы свет выдатнага паэта Алеся Канстанцінавіча Каско і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім спачылага.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

 

 

Алесь Каско, развітанне, памяць, паэзія, Брэст, рэгіёны

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
252