Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

10 траўня 2017

Памёр Алесь Рыбак

Алесь Рыбак

Памёр Алесь Рыбак

7 мая пайшоў з жыцця празаік, літаратурны рэдактар, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Алесь Рыбак. Яму было 82 гады. Смуткуем і выказваем спачуванні родным і блізкім Аляксандра Пятровіча.

Алесь Рыбак нарадзіўся 07.11.1934 г. у вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Рана застаўся без бацькоў -- загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958-1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959-1962), на Беларускім радыё (1962-1963), у часопісе «Бярозка» (1963-1964). З 1966 да 1972 г. жыў у Маскве -- працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублівання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. -- намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, з 1978 г. -- старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП БССР з 1973 г.

Узнагароджаны медалём. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г.

Пісьменнік быў пахаваны 8 мая на Усходніх могілках.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

развітанне, памяць

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
913