Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 чэрвеня 2017

Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк

Адзін з найвядомейшых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў Ульф Старк памёр на 73-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная жонка, перакладчыца Яніна Арлоў.

Ён рана пачаў пісаць, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман. У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменніка, і з таго часу яго кар'ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры.

Лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій. У 2000 годзе Міжнароднае журы прэміі Х. К. Андэрсена адзначыла яго заслугі асаблівым дыпломам. Яго творы перакладзеныя на многія замежныя мовы. У 2012 годзе па-беларуску выйшла кніга Ульфа Старка "Дыктатар" з малюнкамі Лінды Бондэстам (пераклад Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай, выдавецтва "Логвінаў").

У лютым 2012 года Ульф Старк прыязджаў у Беларусь, каб прэзентаваць сваю кнігу ў мінскай галерэі "Ў".

Саюз беларускіх пісьменнікаў глыбока смуткуе з прычыны адыходу сябра Беларусі, пісьменніка Ульфа Старка і выказвае шчырыя спачуванні сям'і пісьменніка, яго жонцы, паэтцы і перакладчыцы Яніне Арлоў.

Ульф Старк (у цэнтры) на прэзентацыі ў Мінску, 18 лютага 2012 г.

Аўтографы мінскім чытачам і чытачкам

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Швецыя, развітанне, памяць, пераклады, дзіцячая літаратура

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
158