Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 траўня 2017

Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая

Сёння ў Мінску пасля цяжкай працяглай хваробы памёр найстарэйшы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Яму было 97 гадоў.

Photo: nn.by

Мікола Якаўлевіч Аўрамчык нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў Плёсах Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў школы ў Плёсах і Цялушы. У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», пазнаёміўся з Янкам Купалам, Кузьмой Чорным, Алесем Салаўём. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 года трапіў у палон да іспанцаў, пасля немцамі быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 года вызвалены англічанамі. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1949). Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953—1980 — рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў з 1947 года.

Дэбютаваў вершамі ў 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), «У падзямеллі» (раман, 1986), «Анкета: Выбранае» (1990), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 т. (1980). Аўтар кнігі «Знаёмыя постаці» (2004), прысвечанай беларускім дзеячам. Разам з Н. Гілевічам аўтар «Сказу пра Лысую гару».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, Л. Украінкі, І. Франко, М. Джаліля, Г. Эміна, І. Куратава, С. Ясеніна, Я. Смялякова, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В. Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М. Нагнібеды «Васілёк» (1961) і іншае.

Мікола Якаўлевіч быў узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" глыбока смуткуе з прычыны адыходу даўняга сябра Саюза і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім паэта.

Развітанне з Міколам Якаўлевічам адбудзецца 10 мая ў 10.30, у развітальнай залі Лечкамісіі (Мінск, вуліца Чырвонаармейская 10).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

развітанне, паэзія

Каментары

Афiша

18 красавіка
Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу
У Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).
19 красавіка
Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Гародні
Прэзентацыя кнігі "Беларусалім" па адрасе: Гародня, вул. Будзённага, 48А.
03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
2437