Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

17 траўня 2017

Пэтсан і Фіндус зноў у Мінску — 26 мая!

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 26 мая ў мінскую галерэю «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) на прэзентацыю адразу дзвюх кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» — з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Шыкоўна ілюстраваныя гісторыі пра дзядулю Пэтсана і кацянятка Фіндуса, пераствораныя па-беларуску Надзеяй Кандрусевіч, пабачылі свет у серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» і ўжо чакаюць сваіх чытачоў на паліцах мінскіх кнігарняў.

Сімпатычныя і забаўныя героі Пэтсан і Фіндус, якія ажылі на старонках кніг шведскага аўтара, не маюць патрэбы ў прадстаўленні — яны вельмі папулярныя па ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, і казкі пра іх пераствораныя больш чым на 30 моў. На нашай роднай мове выйшлі кнігі “Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды”, пасля — “Блінны торт” і «Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі» (усе пераклала Надзея Кандрусевіч).

А зараз серыя для дзяцей працягваецца чарговымі гісторыямі, з якіх юныя чытачы і чытачкі даведаюцца, як коцік Фіндус паляпшаў настрой дзядулі Пэтсана з дапамогай… рыбалкі (“Пэтсан сумуе”) і якім чынам героі адпужвалі ад сваёй хаты ласага да курэй ліса (“Паляванне на ліса”).

Прыходзьце на імпрэзу, будзе цікава!

Арганізатар  — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, партнёр грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

афіша, прэзентацыі, імпрэзы, святы, дзіцячая літаратура, пераклады, Каляровы ровар

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін
29 траўня 2017

Сённяшні госць клуба Алексіевіч — Уладзімір Сарокін

Чытаць далей...
Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу
29 траўня 2017

Пад Магілёвам адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу

Чытаць далей...
«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай
27 траўня 2017

«Стары і новы псіхалагізм у літаратуры»: ад Талстога да Уліцкай

Чытаць далей...
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

Чытаць далей...
213