Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

16 чэрвеня 2017

Пяты выпуск Школы маладога пісьменніка — у добры шлях!

15 чэрвеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пятнаццаць маладзёнаў атрымалі сертыфікаты пра заканчэнне Школы пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Павіншаваць маладых празаікаў прыйшлі выкладчыцы Ганна Бутырчык і Наталля Паваляева, каардынатаркі Школы Алена Казлова і Юля Цімафеева. Людміла Рублеўская, якая не змагла прысутнічаць, звярнулася да сваіх вучняў праз відэа.

Алена Казлова, Юля Цімафеева, Наталля Паваляева

Барыс Пятровіч (Сачанка)

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч і намеснік старшыні Алесь Пашкевіч выступілі з прывітальнымі і віншавальнымі словамі, уручылі кожнаму з маладых аўтараў сертыфікаты. Выпускнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі пра Школу і сакурснікаў і зачыталі фрагменты з уласных твораў.

 

Дар'я Трайдэн і Аляксандр Веледзімовіч

Сімвалам імпрэзы стаў "лёгкі, шпаркі матылёк", які ўпрыгожваў святочныя ўбранні навучэнцаў. Вялі вечарыну Дар'я Трайдэн і Аляксандр Веледзімовіч.

Алесь Пашкевіч

Ганна Бутырчык

"Гэта адзіная Школа, дзе хочацца застацца на другі год", -- жартуюць выпускнікі, і сапраўды -- кожны з іх мае магчымасць падаць заяўку на навучанне на другім курсе, цягам якога будзе рыхтаваць свой уласны праект -- кнігу.

На сустрэчы прагучала шмат цёплых словаў узаемнай падзякі, бо Школа -- не проста нефармальны адукацыйны праект, а таксама месца, дзе знаходзяць і веды, і новых сяброў, і свой шлях у літаратуру. Галоўнае, што падкрэслівалі старэйшыя калегі ў сваіх пажаданнях выпускнікам -- не спыняцца на дасягнутым. Гэта не заканчэнне -- гэта насамрэч працяг.

Інфармацыю пра Школу маладога пісьменніка чытайце ТУТ.

Абвесткі пра наступны набор у Школу з’явяцца ў жніўні.  Каб не прапусціць іх, падпісвайцеся на старонку Школы ў FB і сачыце за навінамі на сайце lit-bel.org.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Школа маладога пісьменніка, імпрэзы, святы

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
491