Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

10 траўня 2017

«Прайшоў вялікае і годнае жыццё» — з Міколам Аўрамчыкам развіталіся ў Мінску

8 мая на 98-ым годзе жыцця не стала Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка. Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. За 27 гадоў працы рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» спадар Мікола адкрыў дзясяткі таленавітых імёнаў, апублікаваў тысячы твораў. Чалавек-эпоха, які асабіста ведаў Янку Купалу і ягоную жонку Уладзіславу Францаўну, Якуба Коласа, Івана Мележа ды многіх іншых. І надзвычай сумна ўсведамляць, што сёння Беларусь развіталася з ім.

Мікола Аўрамчык на вечарыне ў гонар свайго 95-годдзя. 2015. Фота Вікі Трэнас

Да Міколы Якаўлевіча прыйшлі родныя і блізкія, сябры, маладзейшыя калегі і прыхільнікі творчасці, каб сказаць астатнія словы, правесці ў апошні шлях, прыгадаць яркія моманты сустрэч з пісьменнікам.

Міколу Якаўлевічу давялося перажыць многае, у ягоную долю ўмясціліся б некалькі чалавечых жыццяў. Ён прайшоў праз нямецкі палон і савецкія рэпрэсіі, праз непасільную працу на шахтах, праз холад і голад, пры гэтым захаваўшы незгасальны аптымізм, тонкае пачуццё гумару, дабрыню і чалавечнасць. Гэтыя якасці пісьменнік імкнуўся не толькі выказваць і ў творчасці, і ў штодзённых учынках, а таксама прывіваў іх сваім маладзейшым калегам. Ён стаў настаўнікам для некалькіх пакаленняў беларускіх пісьменнікаў, ад так званых "шасцідзясятнікаў" да тых, хто прыйшоў у літаратуру ў пачатку 2000-х. 

На развітанні прысутнічалі Анатоль Бутэвіч, Анатоль Вярцінскі, Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Людміла Карпава, Міхась Кенька, Валерыя Навуменка, Міхась Тычына, Кастусь Цвірка ды іншыя.  

Быў ускладзены вянок ад імя ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Ушанавалі памяць спадара Міколы Старшыня арганізацыі Барыс Пятровіч (Сачанка), намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, маладзейшыя літаратары Ціхан Чарнякевіч і Віка Трэнас.

Пахавалі Міколу Якаўлевіча на Паўночных могілках у Мінску. 

Глядзіце таксама: рэпартаж да 95-годдзя пісьменніка з фотаздымкамі і аўдыя, зроблены 23 студзеня 2015 года.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Мікола Аўрамчык, паэзія, памяць, развітанне

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
542