Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

01 чэрвеня 2017

Прэмія імя Карласа Шэрмана – прыём заявак (да 30 чэрвеня)

Узнагарода будзе ўручаная перакладчыкам за найлепшую мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў папяровым або электронным варыянце цягам 2016 г. Пераможца атрымае ад Дабрачыннага фонду «Вяртанне» чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Падаць заяўку можна да 30 чэрвеня. 

Заяўка павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:

а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на Прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы

б) назву кнігі, выдавецтва, месца і год выдання

в) імя (імёны) перакладчыка (перакладчыкаў) і па магчымасці іх кантактныя дадзеныя

 

Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі перакладчыкі. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 30 чэрвеня на разгляд журы прэміі электронныя версіі і (калі датычыць) два папяровыя асобнікі намінаваных кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца па адрасе Саюза беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты – на адрас: konkurs.pierakladau@gmail.com.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны дабрачынны фонд “Вяртанне”.

Першым пераможцам прэміі стаў перакладчык фінскага эпасу "Калевала" Якуб Лапатка.

Склад журы прэміі будзе абвешчаны пазней.

Сачыць за абнаўленнямі можна, падпісаўшыся на старонку прэміі ў Фэйсбуку.

Паводле арганізатараў

Прэмія Шэрмана, пераклады

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!
14 снежня 2017

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!

Чытаць далей...
Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»
14 снежня 2017

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют»

Чытаць далей...
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
12 снежня 2017

«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава

Чытаць далей...
475