Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Запрашаем дзетак і іх бацькоў 25 лістапада (субота) у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч. Песні пра Пэтсана і Фіндуса праспяваюць Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько. Пачатак у 12.00. Уваход вольны!

«Фіндус з'язджае» -- шостая па ліку «абеларушаная» кніга, якая выйшла ў серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Забаўныя героі – дзядуля Пэтсан і коцік Фіндус -- гавораць на нашай роднай мове дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

У гэтай казцы распавядаецца пра тое, як стары Пэтсан вырашыў трошкі правучыць гарэзлівага і непаслухмянага коціка Фіндуса, які будзіў дзядулю а чацвёртай раніцы, і перасяліў яго ў маленькі асобны драўляны дамок а-ля вясковая прыбіральня. Што з гэтага выхаваўчага працэсу атрымалася, і ці можа дзядуля жыць адзін і не сумаваць без кацяняці-непаседы, кожны ахвотны зможа дазнацца са старонак шыкоўна ілюстраванай кнігі.

Арганізатары — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каляровы ровар, пераклады, кнігі, дзіцячая літаратура, прэзентацыі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
210