Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 лістапада 2017

Прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца

У чацвер, 16 лістапада, у Менску ў Кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (Пераможцаў, 59) пройдзе вялікая прэзентацыя рамана Паўла Севярынца «Беларусалім».

Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга раману аб’ёмам 400 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі “Непагасны свет”, якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.

Зорка “Непагаснага” Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.

Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.

Такім чынам, “Беларусалім” - раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Менск. Вялікая заля. Жывая музыка. Зоркі літаратуры. 
Прыходзьце сем'ямі і кампаніямі. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.


Даезд да Кангрэс-холу “Вікторыя” аўтобусамі 1, 69 альбо маршруткамі 1056, 1112 (прыпынак “Камсамольскае возера”).

Паводле прэс-рэлізу

прэзентацыі

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
80