Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

27 лістапада 2017

Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!»

Ранішнік быў зладжаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", грамадскай культурніцкай кампаніяй "Будзьма беларусамі!", пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь. 

Музычны канцэрт, створаны Андрусём Такіндангам і Валерыяй Валадзько па матывах кніг "Фіндус з'язджае" і "Паляванне на ліса", перакладзеных на нашую мову Надзеяй Кандрусевіч і выдадзеных у серыі "Каляровы ровар" Саюза беларускіх пісьменнікаў, прайшоў на ўра!

Маленькія гледачы запаміналі новыя беларускія словы, спявалі і танчылі разам з персанажамі, вучыліся казаць адно аднаму "Калі ласка" і "На здароўе", адказвалі на пытанні віктарыны, атрымлівалі прызы і нават лопалі паветраныя балонікі (праўда, пад чуйным назіраннем дарослых і выключна дзеля сюжэту ўлюбёных казак). 

Вяла імпрэзу Таццяна Дайнека, выступіла перакладчыца Надзея Кандрусевіч. Па завяршэнні канцэрту дзетак чакалі новыя кнігі, салодкія пачастункі і фота на памяць.

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

пераклады, святы, прэзентацыі, кнігі, бібліятэкі, дзіцячая літаратура, Каляровы ровар

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
616