Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

24 кастрычніка 2017

Расстраляная літаратура: вечар памяці пройдзе 30 кастрычніка

30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі, якія працягваліся з 1920-х да смерці Сталіна ў 1953-м, у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.

Удзел у вечарыне бяруць: Радзім Гарэцкі, Марат Гаравы, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Марына Шыбко.

Музычная частка: бард Таццяна Грыневіч

Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова").

Час: 18:30

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

памяць, рэпрэсіі, даследаванні, імпрэзы

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
898