Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

01 студзеня 2018

Рыгору Сітніцу — 60!

1 студзеня святкуе свой юбілей наш сябар, графік, паэт, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Віншуем!

Шаноўны Рыгор Сямёнавіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, плённай творчай і грамадскай дзейнасці, паэтычнага натхнення!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" 

Спадар Рыгор нарадзіўся 1 студзеня 1958 года ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме па рэкамендацыі настаўніка Івана Маліноўскага перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны, у 2016 годзе пераабраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

юбілеі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
145