Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

23 жніўня 2017

«Шчыры, шчодры, чалавечны» — 100-годдзе Пімена Панчанкі

23 жніўня, у Дзень нараджэння Пімена Панчанкі, на Усходніх могілках у Мінску, дзе пахаваны паэт, сабраліся ягоныя калегі, сябры і прыхільнікі. Каб ускласці кветкі, падзяліцца адно з адным успамінамі, а таксама прадэкламаваць любімыя вершы Пімена Емяльянавіча.

Злева направа: Сюзанна Паўкштэла, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Ціхан Чарнякевіч, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Вольга Някляева, Леанід Галубовіч, Вера Галубовіч

Барыс Пятровіч (Сачанка)

Ушанаваць памяць паэта прыйшлі: Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, намеснік Старшыні Усевалад Сцебурака, прадстаўнікі Сакратарыяту СБП Анатоль Івашчанка, Сюзанна Паўкштэла і Ціхан Чарнякевіч, а таксама літаратары Анатоль Вярцінскі, Леанід і Вера Галубовічы, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Вольга і Уладзімір Някляевы, Андрэй Федарэнка.

 

Злева направа: Васіль Зуёнак, Вера Галубовіч, Анатоль Вярцінскі, Леанід Галубовіч, Сюзанна Паўкштэла, Андрэй Федарэнка, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў

-- Для нас было настолькі важнае меркаванне Пімена Панчанкі, -- прыгадвае Васіль Зуёнак, -- што мы, напісаўшы новы твор, кожны раз задавалі сабе пытанне: "А што Пімен скажа?". Каб быць вартым такога годнага чалавека, трэба пастаянна пытацца гэта ў саміх сябе.

Усевалад Сцебурака, Анатоль Івашчанка, Ціхан Чарнякевіч

Пімен Панчанка

Белыя яблыні

1

Вясной светлы сок прарывае бяросту
I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр.
Вясною на елчыных лапах адростваюць
Светла-зялёныя пальцы.
I гладзяць яліны свой ельнік малы
I пацеркі дораць з янтарнай смалы.

Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца,
I глушаць усіх салаўі;
I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца
Дзяўчаты на нашай зямлі.
Учора гулялі з маўклівымі лялькамі,
А сёння прыбраны каралямі яркімі.

О, белыя яблыні, белыя яблыні,
Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах!
Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя,
I хмель веснавы на гарачых губах!
Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца,
Адны толькі маткі за іх непакояцца.

Пасля сарамліва і горда ім несці
Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет.
Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць,
Успамінаючы яблыняў цвет.
А іншыя ў нечым навекі зняверацца,
Убачаць цвет яблыні — слёзы навернуцца...

2

Вякамі глядзелі жанкі з-пад рукі,
Чакалі мужоў і сыноў.
I падалі зоркі, нібы светлякі,
У прорвы бязрадасных сноў.
I самі касілі, і самі аралі,
А іх дарагія за іх паміралі.

Бялелі, як цвет той, іх чорныя косы,
I сцежкі у сад зарасталі...
I заўтра, як вырвуцца людзі у космас,
Іх гора лягчэйшым не стане.
Мы будзем усе касманаўтаў вітаць,
А маткі пякучыя слёзы глытаць.

Глядзець усю ноч ім да ранняй зары
Ў халодныя вочы сусвету
I думаць — ці зорка сягоння згарыць,
Ці з сынам любімым ракета.
Ім першым заўсёды марнець і трывожыцца,
На сотні трывог іх чаканне памножыцца.

Няма там слупоў верставых і дарог,
Няма для прыпынку абочын.
Сусвет ачарсцвеў і дашчэнту прадрог
Без ласкі вялікай жаночай.
А сёння я небу гукаю: не хмарся!
Народжаны ў нас жыхары ўжо для Марса.

Мы ўбачым жанчын у няземнай красе іх,
Яны — наша шчасце і гора —
Планеты заселяць, любоўю засеюць
Далёкія сінія зоры.
I недзе у космасе будуць прывабліва
Цвісці, як і ў нас, іх дзявочыя, яблыні.

1958

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

юбілеі, памяць, паэзія, Пімен Панчанка

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
23 лістапада 2017

Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі

Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Гомелі
23 лістапада 2017

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Гомелі

Чытаць далей...
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»
22 лістапада 2017

Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

Чытаць далей...
Каралевы ноўнэйму (ФОТАГАЛЕРЭЯ)
22 лістапада 2017

Каралевы ноўнэйму (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
571