Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

01 верасня 2017

Школа пісьменніка запрашае на дзень адчыненых дзвярэй — 9 верасня

Да сярэдзіны верасня працягнецца прыёмная кампанія на новы навучальны год у Школе маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Каб падрабязней расказаць пра сёлетні набор і навучанне, 9 верасня (субота) у 14.00 Школа адчыніць свае дзверы для ўсіх ахвочых. Мерапрыемства пройдзе ў музеі Петруся Броўкі па адрасе: Мінск, вул. К. Маркса, 30.

Калі вы спрабуеце пісаць прозу і дагэтуль вагаецеся, ці варта вам удзельнічаць у конкурсе на навучанне ў Школе, прыходзьце!

Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч апавядзе пра перспектывы навучання ў Школе.

Выкладчыцы  практычных заняткаў прапануюць невялікае заданне, якое нескладана будзе зрабіць проста падчас імпрэзы. З літаратуразнаўцай Ганнай Бутырчык вы пазнаёміцеся з прыёмам “адзіўлення”, з пісьменніцай Наталляй Паваляевай паспрабуеце будаваць дыялогі, празаік Людміла Рублеўская раскажа, як развіваць уяўленне і ўжываць мастацкія тропы.

Каардынатаркі Школы Алена Казлова і Юлія Цімафеева падрабязней раскажуць пра Школу пісьменніка і падачу заяўкі.

Школа маладога пісьменнікапры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” — нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў. Яна працуе для тых, хто апантаны літаратурай, хто чытае і піша прозу. Яна для тых, хто хоча глыбей разумець класічныя творы айчыннай і сусветнай літаратуры, адкрываць для сябе новых аўтараў і аўтарак, атрымліваць кампетэнтнае меркаванне пра ўласную творчасць, намацваць уласны пісьменніцкі стыль, камунікаваць з такімі ж захопленымі літаратурай калегамі і каляжанкамі.

Падрабязней пра Школу

Заняткі два разы на месяц па суботах.

Навучанне — бясплатнае, група — 15-20 чалавек.

Уваход на імпрэзу – вольны.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Юля Цімафеева, Школа маладога пісьменніка, Людміла Рублеўская, конкурсы, Барыс Пятровіч, Алена Казлова

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
431