Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 траўня 2017

СІЗА №1 адмовіўся ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў

Напрыканцы красавіка грамадская арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай.

У лісце ад імя старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыса Пятровіча выказвалася жаданне ў межах "дабрачыннай дзейнасці па распаўсюдзе айчыннай кнігі, прапагандзе чытання на беларускай мове... перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і класіка, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў". Пасля гэтага змяшчалася просьба паведаміць працэдуру перадачы кніг, прычым арганізацыя забяспечвала іх дастаўку да следчага ізалятара.

19 траўня ў СБП паступіў ліст ад начальніка СІЗА №1 Вікенція Варыкаша, дзе паведамлялася, што "фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забяспечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбу ў папаўненні".

Нагадаем, што ў лістах фігурантаў "справы патрыётаў", якія трапляюць у СМІ, не раз сустракаецца пажаданне мець больш кніг для чытання, у першую чаргу мастацкай літаратуры на беларускай мове.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

рэпрэсіі, бібліятэкі, кнігі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
413