Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

04 кастрычніка 2017

Скарынаўская спадчына будзе захоўвацца ва Украіне

3-4 верасня 2017 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага, якая захоўвае вялікую колькасць арыгінальных выданняў Францыска Скарыны, прайшла прэзентацыя поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніжнай спадчыны першадрукара.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша перадаў у фонды найбуйнейшай бібліятэкі Украіны 20-томны камплект выдання і выступіў з паведамленнем аб выніках пяцігадовай працы па падрыхтоўцы ўнікальнай публікацыі.

Алесь Суша перадае камплект выдання ў Нацыянальную бібліятэку Украіны

Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. І. Вярнадскага падыходзіць да святкавання 100-гадовага юбілею сваёй дзейнасці, да якога засталося ўжо менш за год. Генеральны дырэктар бібліятэкі Уладзімір Попік адзначыў, што дзейнасць беларускіх калег па падрыхтоўцы і святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання не проста заслугоўвае вялікай павагі, але і з’яўляецца сапраўды гераічным учынкам, які прымушае ўсіх бібліятэкараў з суседніх краін актывізаваць сваю працу па вывучэнні і папулярызацыі сваёй кніжнай спадчыны.

У адпаведнасці са зваротамі і запытамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, на працягу 2014–2017 гг. былі алічбаваны ўсе выданні Ф. Скарыны, якія захоўваюцца ва Украіне: у Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У. І. Вярнадскага, Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя В. Стэфаныка, Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы, Нацыянальным музеі імя Андрэя Шаптыцкага ў Львове і Закарпацкім абласным краязнаўчым музеі імя Тывадара Лягоцкага ў Ужгарадзе. Адсканаваныя копіі былі перададзены Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для выкарыстання ў выдавецкай дзейнасці і ў складзе электронных калекцый.

Новае 20-томнае факсімільнае выданне ўсіх кніг Ф. Скарыны на выставе “Францыск Скарына і яго эпоха”

На прэзентацыі Алесь Суша адзначыў, што тым самым беларускі бок выказвае сваю шчырую ўдзячнасць украінскім калегам за супрацоўніцтва. Перадача лічбавых копій з Украіны ў Беларусь і факсімільнага выдання з Беларусі ва Украіну будуць стымуляваць далейшыя культурныя і навуковыя сувязі нашых краін. 

Паводле паведамлення беларускай дэлегацыі ў Кіеве падрыхтавала Э. Дзвінская

Францішак Скарына, кнігі, партнёры, Украіна, бібліятэкі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»
20 кастрычніка 2017

Расстраляныя літаратары. Платон Галавач, які перад расстрэлам напісаў: «Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас»

Чытаць далей...
Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!
20 кастрычніка 2017

Віншуем Юрку Голуба і Васіля Андрыеўскага з юбілеем!

Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
19 кастрычніка 2017

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!

Чытаць далей...
Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка
19 кастрычніка 2017

Пайшоў з жыцця пісьменнік Іван Івашка

Чытаць далей...
114