Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

19 траўня 2017

Трэцяя «Ратуша» прэзентаваная ў Віцебску (+фотагалерэя)

18 траўня новы выпуск літаратурнага альманаха «Ратуша» быў прадстаўлены шырокаму колу чытачоў. У актавай залі Віцебскай абласной бібліятэкі перад публікай выступілі аўтары выдання і госці з Мінска.

Алесь Камоцкі і Настасся Лазебная

Адкрыла сустрэчу Настасся Лазебная – старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэдактарка альманаха. Выступіў намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака, які распавёў пра працу над іншымі абласнымі альманахамі, нагадаў пра планы правядзення кампаніі “500-годнасць”, прысвечанай сёлетняму юбілею беларускага кнігадрукавання ды павіншаваў віцебскую філію з папаўненнем, уручыўшы пасведчанне сябра арганізацыі нядаўна прынятаму Міхаілу Конану.

Выступілі аўтары альманаха “Ратуша”: Марыя Баравік, Фелікс Бейнер, Алесь Замкоўскі, Віялета Зенчанка, Вальдэмар Калінін, Уладзімір Марудаў, Міхась Мірановіч, Уладзімір Папковіч, Аляксандр Пішчык, Наталля Салаўёва, Станіслаў Сівалобаў, Галіна Сінякова.

Алесь Камоцкі праспяваў песні з класічнага рэпертуару на словы Рыгора Барадуліна і прачытаў уласныя вершы з апошняй нізкі, змешчанай у адным з нумароў часопіса “Дзеяслоў”.

Імпрэза прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, ёй завершыўся сёлетні прэзентацыйны цыкл літаратурных альманахаў, якія выходзяць ва ўсіх беларускіх абласных цэнтрах.

Аўтар фота: Алеся Дуброўская

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Алесь Камоцкі, Усевалад Сцебурака, імпрэзы, рэгіёны, прэзентацыі, Віцебск

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
19 верасня 2017

Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня
19 верасня 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 23 верасня

Чытаць далей...
Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!
18 верасня 2017

Віншуем вераснёўскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня
15 верасня 2017

Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі «Спадчына: агледзіны» – 18 верасня

Чытаць далей...
391