Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

11 кастрычніка 2017

У Міхася Булавацкага выйшла новая кніга

«Беларус у Беларусі: Эпісталярыі пра мову і маральнасць» -- так называецца зборнік лістоў і дакументаў, які пабачыў свет у смаленскім выдавецтве «Інбелкульт».

Як паведамляецца ў анатацыі, гэтая кніга -- рэдкага жанру, яна паказвае гісторыю ліставання аўтара з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, у тым ліку судовымі, культурнымі і адукацыйнымі, дэманструе адносіны чалавека і бюракратычнай сістэмы. Асноўнай мэтай Міхася Булавацкага і яго аднадумцаў было і застаецца пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы: стварэнне беларускамоўных класаў у магілёўскіх школах, афармленне справаводства па-беларуску, распрацоўка прафесійнай і навуковай лексікі, ушанаванне памяці знакамітых землякоў, выхаванне дзяцей у традыцыях нацыянальнай культуры.

Кніга будзе карыснай асабліва тым, хто вядзе гэткую ж асветніцкую дзейнасць ці гатовы да яе падключыцца, а таксама навукоўцам, якія займаюцца гісторыяй сучаснай Беларусі.   

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

кнігі, адукацыя, агляды, рэгіёны, Міхась Булавацкі, Магілёў

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
192