Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

29 лістапада 2017

У Слоніме ўшанавалі памяць Алега Лойкі

24 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа ўрачыста адкрылі музейны пакой Алега Лойкі (1931-2008) – доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка, былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

Сяргей Чыгрын, Вячаслаў Рагойша, сястра Алега Лойкі Людміла Клімовіч і Анатоль Верабей

Алег Лойка быў родам са Слоніма. Адсюль ён пачынаў свой шлях у вялікую літаратуру і навуку. А калі пайшоў на пенсію, вярнуўся ў родны горад, дзе і знайшоў свой вечны спачын.

Пры жыцці знакаміты слонімец напісаў і выдаў 101 кнігу вершаў, літаратуразнаўчых артыкулаў, перакладаў, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі беларускай літаратуры.

Алесь Бельскі ўручае кнігі для Слонімскай раённай бібліятэкі

Алег Лойка – найвялікшая асоба не толькі ў маштабах Слонімшчыны, Беларусі, але і Еўропы. Пра гэта ў Слоніме распавядалі дактары філалагічных навук прафесары Вячаслаў Рагойша, Алесь Бельскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей, паэт Зьніч (Алег Бембель), пісьменнік, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын, паэтка Ірына Войтка, вучні, землякі і сваякі Алега Лойкі.

Алесь Бельскі і яго былая студэнтка Марыя Зенава

Родная сястра Алега Лойкі Людміла Клімовіч, а таксама пляменнікі пісьменніка і ўнук падаравалі музею вельмі каштоўныя экспанаты – гэта школьны дзённік Алега Лойкі, начоўкі, у якіх купалі малога Алега, гармонік, куплены ў Слоніме пасля вайны, даваенны фотаапарат, якім фатаграфаваў Алег, універсітэцкія дакументы. Усе яны ляглі ў аснову музея знакамітага слонімца.

Першую экскурсію па музею ажыццявіла супрацоўніца Слонімскай раённай бібліятэкі Юлія Домаш, якая цікава распавядала пра экспазіцыі музея, пра кнігі і аўтографы пісьменніка-земляка.

Алесь Бельскі, Анатоль Верабей, Сяргей Чыгрын, Вячаслаў Рагойша, Зміцер Бартосік

Шмат кніг, фотаздымкаў і іншых дакументаў падаравалі для музея і бібліятэкі Вячаслаў Рагойша, Алесь Бельскі і Анатоль Верабей. У гэты самы дзень менскія госці наведалі магілу Алега Лойкі, яго жонкі і цешчы на слонімскіх гарадскіх могілках і ўсклалі кветкі.     

Ушанаванне Алега Лойкі аздаблялі песнямі беларускі бард Зміцер Бартосік і былы настаўнік, культасветработнік Мар’ян Медушэўскі.

Алена Бельская, Алесь Бельскі, Вячаслаў Рагойша, Анатоль Верабей, Сяргей Чыгрын 

Загадчыца ідэалагічнага аддзела Слонімскага райвыканкама Наталля Юнчыц адзначыла, што ўшанаванне Алега Лойкі – гэта сапраўднае свята. І гэта толькі пачатак. Памяць пра знакамітага слонімца будзе жыць і надалей.

 

Ул. інф. Гродзенскага абласнога аддзялення СБП

музеі, рэгіёны, паэзія, памяць, Алег Лойка, Слонім

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
343