Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

06 снежня 2017

Уладзімір Някляеў – першы лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай

6 снежня ўпершыню адбылася цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі за найлепшую паэтычную кнігу, якой быў названы зборнік «Толькі вершы» Уладзіміра Пракопавіча Някляева. Віншуем!

Уладзімір Някляеў

Заснавалі прэмію МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", Беларускі ПЭН-цэнтр пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Плануецца, што яна стане штогадовай. 

Прэмія названая ў гонар выдатнай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай, якая пасля вайны апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

“Ад сёння прэмія стане штогадовай, і ва ўсіх майстроў паэтычнага слова будзе магчымасць на яе намінавацца, а можа, і атрымаць. Сёлета усе восем намінантаў годныя прэміі, і я шчыра разумею сяброў журы, якія стаялі перад цяжкім выбарам. Хацелася б, каб кожны год былі такія яскравыя творы і такі складаны выбар у журы”, -- распавёў у прывітальным слове Барыс Пятровіч.

Выступае кіраўніца МГА "ЗБС" Бацькаўшчына" Алена Макоўская

Нагадаем, у кароткі спіс прэміі ўвайшлі:

Віктар Жыбуль "Дзяцел і дупло"

Ганна Комар "Страх вышыні" 

Наста Кудасава "Маё невымаўля" 

Уладзімір Някляеў "Толькі вершы" 

Сяргей Прылуцкі "Патрыятызм для чайнікаў" 

Міхась Скобла "Камізэлька для месяца" 

Андрэй Хадановіч "Цягнік Чыкага-Токіё" 

Юлія Цімафеева "Цырк" 

У складзе журы прэміі сёлета працавалі Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч. 

Уладзімір Някляеў у сваім пераможным слове адзначыў высокую мастацкую вартасць і таленавітасць сучаснай беларускай паэзіі: “Адбываецца неймаверная рэч. Пры тым, што цяпер робіцца ў нашай краіне з беларушчынай, беларуская літаратура не толькі жыве, але і якасна пераўзыходзіць шмат са створанага папярэднікамі. Нідзе ў Беларусі зараз няма такога прагрэсу, а тут відавочны рух наперад, што ёсць зарукай нашага жыцця ў будучыні”.

Віка Трэнас, для lit-bel.org

Прэмія Арсенневай, Уладзімір Някляеў, прэміі, паэзія

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
292