Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Раніцай 22 верасня выйшаў на волю паэт Уладзімір Някляеў, асуджаны на сем сутак за ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 8 верасня пад лозунгам «За мірную Беларусь» і скіраваную супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», паведамляе Радыё Свабода.

Паплечнікі, актывісты, журналісты, якія сабраліся пад турэмнымі мурамі на завулку Акрэсьціна, сустрэлі вязьня воклічамі «Жыве Беларусь!». Спадар Уладзімер абняў жонку Вольгу і паскардзіўся, што не далі зьявіцца перад ёй прыгожым — забаранілі пагаліцца. «Не маглі абысьціся без падлянкі нават у апошні дзень», — пажартаваў ён.

Сказаў, што з турмы заўсёды радасна выходзіць, але агульны настрой ня вельмі добры. Паводле яго, ад сваіх рэгулярных арыштаў улады чакаюць, што калі-небудзь «выцягнуць паэта наперад у белых тапках». І дадаў: каб у адзін зь дзён кроў пайшла не носам, а ў мозг, іх мара, магчыма, і збылася б.

«Зноў пераканаўся, што мы жывём у паліцэйскай краіне, і з гэтым трэба змагацца. Заклікаю ўсіх беларусаў не сядзець па дамах, а быць сапраўднымі грамадзянамі», — сказаў па выхадзе зь вязьніцы Ўладзімер Някляеў.

Уладзімер Някляеў расказаў некаторыя падрабязнасьці свайго затрыманьня. На 9.50 раніцы 15 верасьня ў яго быў талён да лекара. Яго схапілі па дарозе ў клініку, дакладна ведаючы, куды і ў колькі ён будзе накіроўвацца. Ён паведаміў, што судзьдзя Савецкага райсуду Фёдарава адмовілася даць яму магчымасьць далячыцца, а ўжо потым адбыць арышт.

У зьняволеньні Някляева найбольш абурала, што яго фактычна абяззброілі, не дазволіўшы карыстацца алоўкам.

«Прасіў да апошняга, але безвынікова. Гэта сапраўднае псыхалягічнае катаваньне», — падсумаваў Някляеў.

Таксама палітык сказаў, што яму не далі магчымасьці напісаць у пракуратуру скаргу на дрэнныя побытавыя ўмовы ў камэрах ізалятару.

Паводле Радыё Свабода

Уладзімір Някляеў, рэпрэсіі, паэзія

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
281