Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

13 чэрвеня 2017

Пераклад кнігі Тані Скарынкінай атрымаў узнагароду ангельскага ПЭН-цэнтру

Кніга Тані Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» ў перакладзе на ангельскую мову Джыма Дынглі атрымала сёлета ўзнагароду PEN Translates ангельскага ПЭН-Цэнтру.

 

Кніга «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» — эсэ для сайта кампаніі "Будзьма беларусамі!" — летась трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройця.

Узнагарода — аплата выдавецтву выдаткаў на ганарар перакладчыку — прысуджаецца штогод ад 2012 году кнігам, якія абірае адмысловая камісія. Перавага аддаецца за «выдатную літаратурную якасьць, сілу і арыгінальнасьць выдавецкага праекту і ўклад у літаратурную разнастайнасьць Вялікабрытаніі». Сёлета камісія палічыла вартымі ўзнагароды 18 кніг на 14 мовах з 16 краінаў.

Кнігі, якія атрымліваюць узнагароду PEN Translates, рэклямуюцца на сайце «Сусьветная кніжная паліца» (World Bookshelf), якой апякуецца ангельскі ПЭН у партнэрстве з буйной брытанскай кнігарняй Foyles.

Кніга «A large Czesław Milosz with a dash of Elvis Presley» выйдзе ў кастрычніку 2017 году ў выдавецтве Scotland Street Press.

Гэта ўжо другая беларуская кніга, ушанаваная ўзнагародай PEN Translates. У 2013 годзе яе атрымала кніга Наталкі Бабінай «Рыбін горад» (Down Among the Fishes, выдавецтва Glagoslav Publications, пераклад Джыма Дынглі).

У 2016 годзе міжнародны праект Саюза беларускіх пісьменнікаў Books from Belarus прадстаўляў аўтарак прозы і паэзіі на еўрапейскіх кніжных кірмашах. У кастрычніку 2016 года падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу кнігай Тані Скарынкінай зацікавілася шатландскае выдавецтва  Scotland Street Press, падтрымала яе выданне і вылучыла на ўзнагароду PEN Translates. Шчыра віншуем аўтарку і перакладчыка Джыма Дынглі з узнагародай!

Радыё Свабода; прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Books From Belarus, Таня Скарынкіна, пераклады, кнігі

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
594