Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі -- скарынаўскага перакладу «Псалтыра» -- конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны.

У цырымоніі возьмуць удзел сябры журы і лаўрэаты нашага конкурсу.

Першае месца сёлета атрымала Іаанна Владыка за пераклад "Найлепшага месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.

Другое месца: Алесь Емяльянаў-Шыловіч за падборку перакладаў з англійскай і польскай моваў.

Трэцяе месца: Сяргей Матырка за пераклад "Вялікага Гэтсбі" Ф. Скота Фіцджэральда.

Прызёрамі конкурсу сталі таксама Надзея Квасняк за пераклады вершаў Юльяна Тувіма і Яўгенія Лабоха за пераклад Сакі (Гектара Х'ю Манро).

Нагадаем, у склад журы конкурсу ўвайшлі: Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Алена Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Спецыяльны госць: музыка Андрусь Такінданг і яго сябры!

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

пераклады, конкурсы, музеі, афіша, Пяцісотгоднасць, Экслібрыс

Каментары

Афiша

18 красавіка
Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу
У Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).
19 красавіка
Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Гародні
Прэзентацыя кнігі "Беларусалім" па адрасе: Гародня, вул. Будзённага, 48А.
03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
978