Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

07 лютага 2018

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў Гродне

6 лютага 2018 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест” зладзілі вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Каложскі Дабравест, Вечар духоўнай паэзіі 06.02.2018

Якасная, таленавітая, шчырая беларуская мова гучала гэтым вечарам у рыфмах, акордах, разважаннях ды ўспамінах удзельнікаў імпрэзы. Сярод якіх былі:

  • Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
  • Аліна Паўлоўская, паэтка.
  • Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.
  • Усевалад Сцебурака – паэт, празаік, намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
  • Юрка Голуб – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
  • Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Алесь Камоцкі – паэт, перакладчык, выканаўца ўласных песень.
  • Алесь Разанаў – паэт, перакладчык, эсэіст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.

Каложскі Дабравест, Вечар духоўнай паэзіі 06.02.2018

"Жывы, практычны курс беларускай літаратуры", - так акрэсліў фармат сустрэчы Анатоль Брусевіч.

Каложскі Дабравест, Вечар духоўнай паэзіі 06.02.2018

"Творчасць - гэта сутворчасць чалавека і Бога. Яго прысутнасць і робіць паэзію паэзіяй", - выказаў думку Алесь Разанаў.

Каложскі Дабравест, Вечар духоўнай паэзіі 06.02.2018

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Мікалай БАЙДА, www.orthos.org

 

Гродна, паэзія, фестываль, імпрэзы, Алесь Разанаў, Алесь Камоцкі, Усевалад Сцебурака

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
19 лютага 2018

Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)

Чытаць далей...
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
161