Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

25 кастрычніка 2017

Вершы Аксаны Данільчык апублікаваныя ў Італіі

Вершы Аксаны Данільчык апублікаваныя ў Італіі

У Італіі ў выдавецтве “Edizioni Controluce” выйшлі Матэрыялы канферэнцыі «Паэзія і Еўропа», арганізаванай Таварыствам італьянскай мовы «Дантэ Аліг'еры» у Сусветны дзень паэзіі 21 сакавіка 2017 года ў Рыме і прысвечанай 60-годдзю падпісання Рымскай дамовы. Сярод аўтараў, чые вершы гучалі ў гэты дзень і ўвайшлі ў згаданы зборнік, − беларуская паэтка Аксана Данільчык. Віншуем!

Аксана Данільчык -- паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца, сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Нарадзілася ў 1970 годзе ў Мінску. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), кандыдат філалагічных навук (беларуская, італьянская літаратура). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой паловы ХХ ст. (канцэпцыя чалавека ў прозе аб Другой сусветнай вайне). Вучылася ў Італіі. Перакладае з італьянскай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш., увайшлі ў анталогію “Галасы з-за небакраю”.

Аўтарка паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), «Сон, які немагчыма забараніць” (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). 

 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

паэзія, пераклады, замежжа

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
303