Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 чэрвеня 2017

Вершы Багдановіча ўпершыню выдадуць у Іспаніі

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 13–15 чэрвеня наведае Гішпанію, сустрэнецца зь беларускай дыяспарай і прэзэнтуе пераклады Максіма Багдановіча.

Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык на брыфінгу ў Менску.

Гэты візыт, у рангу працоўнага, будзе мець некалькі адметнасьцяў, якія адрозьніваюць яго ад іншых падобных паездак міністра Макея. Па-першае, нават старажылы беларускага МЗС ня могуць успомніць, каб хто з ранейшых кіраўнікоў зьнешнепалітычнага ведамства наведваў Гішпанію на запрашэньне свайго калегі з гэтай краіны. Па-другое, падчас гэтай паездкі міністар Макей сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, што бывае ў ягоных замежных паездак даволі рэдка. І па-трэцяе, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства будзе ўдзельнічаць у прэзэнтацыі перакладаў вершаў Максіма Багдановіча на гішпанскую мову.

Уладзімер Макей і Альфонса Дастыс Кеседа «абмяркуюць шырокае кола пытаньняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, пэрспэктываў далейшага разьвіцьця дыялёгу па лініі Беларусь — Эўразьвяз» — сказаў Дзьмітры Мірончык.

Па дадзеных гішпанскага боку, у Гішпаніі пастаянна пражываюць каля 5000 грамадзян Беларусі.

Зборнік перакладаў вершаў Максіма Багдановіча «Згукі маёй Бацькаўшчыны» выдадзены ў 2017 годзе з нагоды 100-й гадавіны сьмерці славутага беларускага паэта. Гэта першае выданьне ў Гішпаніі вершаў Максіма Багдановіча на беларускай і гішпанскай мовах.

Пераклала іх паэтка Анхэля Эсьпіноса, якая вывучае беларускую філялёгію ў Варшаўскім унівэрсытэце і спэцыялізуецца ў галіне літаратуразнаўства.

Уступнае слова да выданьня падрыхтаваў Зьміцер Яцкевіч, дырэктар Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры. У зборніку выкарыстаныя дакумэнтальныя матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы.

Радыё Свабода

Максім Багдановіч, пераклады

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
537