Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

12 ліпеня 2017

«Вогнепаклонніца» Іна Снарская ў Мінску — 18 ліпеня

18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў».

Іна Снарская – беларуская і ўкраінская пісьменніца, тэлежурналіст, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-украінскім культурным памежжы.

Напачатку вечарыны пісьменніца прадставіць увазе гледачоў дакументальны фільм "Сцежкамі Лесі Украінкі”, які нядаўна стаў лаўрэатам Літаратурна-мастацкай прэміі імя Олэны Пчілкі. Іна Снарская – аўтар сцэнарыю і рэжысёр фільму. Яна раскажа, як працавала над фільмам, адкажа на пытанні.

У другой частцы вечара адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Іны Снарскай “Вогнепаклонніца”, якая выйшла ў бібліатэчцы часопіса “Дзеяслоў”. Паэтка пазнаёміць слухачоў з вершамі, якія ўвайшлі ў кнігу, пачытае свае новыя творы на беларускай і ўкраінскай мовах.

Сярод выступоўцаў – прадстаўнікі Украінскага пасольства ў Беларусі, дзеячы культуры Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Ніна Шыдлоўская. Таксама ў вечарыне паўдзельнічаюць беларускія журналісты, прадстаўнікі ўкраінскага зямляцтва.

Іна Снарская нарадзілася ў горадзе Полацку. Скончыла Новаполацкі палітэхнічны інстытут (будаўнічы факультэт) і Палтаўскі нацыянальны дзяржаўны педагагічны універсітэт імя В.Г. Караленкі (філалагічны факультэт). З 1987 года жыве ў Палтаве. Працуе рэдактарам тэлебачання ПАТ НСТУ “Палтаўская рэгіянальная дырэкцыя “Лтава”. Аўтарка 300 перадач і дакументальных фільмаў, 8 паэтычных зборнікаў: “Пацеркі”, “Пачакай, мая птушка…”, “Лясная панна”, “Кветка гарынь”, “Дзве зямлі – дзве долі”, “Верасовыя песні зары”, “Ад сэрца да сэрца – дарога”, “Вогнепаклонніца”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальных саюзаў пісьменнікаў і журналістаў Украіны. Лаурэат літаратурна-мастацкіх прэмій: “Нашчадкі Скарыны” (Беларусь), імя Васіля Сіманенкі, Івана Катлярэўскага, Леаніда Бразава, Панаса Мірнага, Олэны Пчілкі (Украіна). Вершы Іны Снарскай перакладаліся на украінскую, румынскую, польскую, англійскую мовы. Іна – сябра Вялікай рады МГА ЗБС “Бацькаўшчына”.

Пачатак вечарыны а 18.00. Уваход вольны!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

кнігі, імпрэзы, Украіна, Дзеяслоў, навіны СБП, замежжа, беларусы ў свеце

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
615