Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

26 траўня ў мінскай галерэі «Ў» прэзентаваныя дзве новыя кнігі Свэна Нурдквіста «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса», выдадзеныя ў серыі «Каляровы ровар» і перакладзеныя Надзеяй Кандрусевіч.

Па традыцыі зала была перапоўненая -- сапраўдныя аматары казак пра дзядулю і яго коціка не маглі прапусціць такую падзею. Але хто ж яны – беларускія чытачы Свэна Нурдквіста? Саюз беларускіх пісьменнікаў паспрабаваў пазнаёміцца з імі бліжэй.

Сёлета перакладчыца Надзея Кандрусевіч зрабіла вялікую справу – перастварыла на беларускую мову ажно дзве казкі Свэна Нурдквіста. І неўзабаве ў серыі “Каляровы ровар” ГА “Саюз беларскіх пісьменнікаў” у “Кнігазборы” былі выдадзены новыя кнігі. У адной з іх Фіндус дапамагае Пэтсану пераадолець восеньскую маркоту, а ў другой героі намагаюцца перахітрыць ліса. 

У новых кнігах для аўдыторыі нашай краіны адаптаваныя нават ілюстрацыі, якія аўтар робіць сам. Напрыклад, замест гука “BANG!”, з якім па падлозе коціцца пустое вядро, таму што на яго наскочыў Фіндус, мы бачым роднае “БЭМСЬ!”

На прэзентацыі «Пэтсан сумуе» і «Паляванне на ліса» чыталі акцёры Ганна Хітрык і Павел Харланчук. На гэты раз яны былі ў касцюмах Фіндуса і Пэтсана, чым вельмі ўзрадавалі маленькіх слухачоў.

Сярод гледачоў было шмат тых, хто прыйшоў паслухаць акцёраў ужо не першы, і нават не другі раз. Хто ж яны, прыхільнікі казак і малюнкаў Свэна Нурдквіста?

Алена, Антон ды іх сыны Мірон і Коля

Алена пазнаёмілася я з героямі праз мульцік -- і яны ёй адразу вельмі спадабаліся.

-- Героі -- дуэт Фіндуса і Пэтсана -- і іх прыгоды вельмі цікавыя, яскравыя. Шведскай мовай я не валодаю, таму чытаю Свэна Нурдквіста на беларускай.

Алена прызнаецца, што вельмі любіць разам з дзецьмі разглядаць ілюстрацыі аўтара і знаходзіць у іх цікавыя дробязі. Напрыклад, на стале ў Пэтсана можна знайсці маленькіх персанажаў, якія прымаюць ванну, і слоік, у якім знаходзяцца высакавольтныя слупы.

-- Імпрэза, што адбылася сёння, мне спадабалася, як і акцёры Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Дзіўлюся, як Ганна Хітрык гарманічна выглядае ў ролі Фіндуса -- здаецца, ёй нават не патрэбны касцюм, каб перадаць яго вобраз! – смяецца Алена.

Кася і яе дачка Кіра

Кася і Кіра чытаюць казкі Свэна Нурдквіста разам ужо каля двух гадоў. У іх дома жыве плюшавы Фіндус, якога маладая матуля пашыла сама. Дзеля сябе сям’я нярэдка ладзіць імправізаваныя міні-спекталі – яны паспелі адыграць практычна ўсе падзеі, адлюстраваныя ў кнізе.

-- Мы вельмі любім персанажаў гэтых казак, асабліва Фіндуса! Таму калі даведаліся, што будзе імпрэза, прысвечаная выхаду новых кніг -- адразу вырашылі прыйсці.

Таксма сям’я ў вольны час нярэдка ходзіць у тэатр імя Янкі Купалы. Таму акцёраў Ганну Хітрык і Паўла Харланчука Кася і Кіра даўно ведаюць і любяць.

Кася чытае для Кіры менавіта па-беларуску.

-- Мы беларускамоўная сям’я, і выхоўваем дачку па-бларуску. На жаль, добрай сучаснай літаратуры не так шмат, тым больш што якасцю дзіцячых кніг ад беларускіх аўтараў я часта незадаволена. Але ёсць перакладная літаратура – і яна заўсёды на ўзроўні, асабліва скандынаўская!

Віталь, яго сын Ігнат, дочкі: старэйшая -- Адэля, малодшая -- Марта

З кнігамі Свэна Нурдквіста Віталя пазнаёміла жонка, якая сочыць за выхадам добрых кніг, перакладзеных на беларускую мову. Ад яе ж малады бацька даведаўся і пра імпрэзу, якую зладзілі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” сумесна з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” пры ўдзеле Амбасады Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.

-- Такія імпрэзы -- добрая магчымасць для дзяцей пачуць мову і палюбіць яе, сустрэцца з іншымі дзецьмі і дарослымі, якія размаўляюць на ёй.

Уся сям’я Віталя -- беларускамоўная. Дзеці вельмі любяць Фіндуса, Пэтсана ды іх прыгоды, таму ў іх ёсць усе кніжкі Свэна Нурдкіста, якія выйшлі ў серыі “Каляровы ровар”.

-- Дзецям вельмі падабаецца гэты дзіўны чалавек -- дзядуля Пэтсан. І яшчэ больш – коцік, які размаўляе!– паспрабаваў Віталь раскрыць сакрэт поспеху кніг шведскага пісьменніка і мастака.

Пасля імпрэзы практычна кожны маленькі глядач трымаў у руках абедзве кнігі Свэна Нурдквіста. Відавочна, што імпрэза ім вельмі спадабалася.

Тэкст: Алена Босава, фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Каляровы ровар, Кнігазбор, імпрэзы, святы, прэзентацыі, кнігі, дзіцячая літаратура

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
416