Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

08 лістапада 2017

Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра

1 лістапада 2017 г. прызнаны беларускі паэт, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, Ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Пракопавіч Някляеў быў асуджаны судом Ленінскага раёна г. Мінска на 10 сутак адміністратыўнага арышту за нібыта заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, якое мелася адбыцца ў горадзе Мінску 21 кастрычніка г.г.

У якасці доказу віны Уладзіміра Някляева прыводзяцца цытаты з замежнага інтэрнэт-сайта charter97.org, дзе ёсць спасылка на інтэрв’ю, якое паэт даў 16 кастрычніка г.г. польскаму інфармацыйнаму тэлеканалу “Белсат”. Такія абвінавачванні пярэчаць міжнародным стандартам і абмяжоўваюць права на выказванне свайго меркавання, гарантаванае ў тым ліку і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Беручы пад увагу вышэйсказанае лічым, што вынесены Уладзіміру Някляеву прысуд па абвінавачванні ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння неабгрунтаваны і недапушчальны. Ужываючы ў дачыненні да 71-гадовага Уладзіміра Някляева, які мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, небгрунтаванае і нематывавана жорсткае пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, улады ставяць пад пагрозу яго здароўе і жыццё.

Згаданае вышэй асуджэнне – чарговая рэпрэсія ўладаў у дачыненні да Някляева, які быў адным з лідэраў прэзідэнцкай кампаніі 2010 г. Будучы кандыдатам у прэзідэнты, Уладзімір Някляеў быў жорстка збіты ў дзень выбараў 19 снежня 2010 г, пасля чаго апынуўся ў СІЗА КДБ і быў абвінавачаны па артыкуле “Масавыя беспарадкі”. 30 сакавіка 2011 г. абвінавачванне было перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць гарамадскі парадак, ці ўдзел у іх). 20 траўня 2011 г. ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

У апошнія гады Някляева неаднаразова затрымлівалі і прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Ён атрымліваў пакаранні ў выглядзе штрафаў і адміністратыўных арыштаў.

Разглядаючы чарговы арышт нашага калегі і Ганаровага старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзіміра Някляева як факт ціску за яго палітычныя перакананні, Беларускі ПЭН-цэнтр заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед, скасаваць прысуд у дачыненні да Уладзіміра Някляева, і звяртаецца да міжнароднай супольнасці з просьбай падтрымаць гэты заклік. 

 

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра

Павел Анціпаў

Уладзімір Арлоў

Сяргей Дубавец

Алена Казлова

Уладзімір Лянкевіч

Таццяна Нядбай

Андрэй Хадановіч

ПЭН, заявы

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Памёр пісьменнік Васіль Якавенка
23 студзеня 2018

Памёр пісьменнік Васіль Якавенка

Чытаць далей...
Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на навучанне — дэдлайн 5 лютага
22 студзеня 2018

Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на навучанне — дэдлайн 5 лютага

Чытаць далей...
Віншуем студзеньскіх юбіляраў!
22 студзеня 2018

Віншуем студзеньскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
216