Навіны

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org узьнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і і праз некалькі гадоў існавала на грамадзкіх пачатках. Аднак на працягу больш за 10-ці гадоў, сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэкаў у сеціве. З 2007 году праект падтрымліваецца польскім Міністэрствам Замежных Справаў у рамках праграмы "Польская дапамога" а зараз карыстаецца таксама падтрамкай у рамках праграмы "Зьмены ў Рэгіёне" - RITA, фінансаванай Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды.

28 красавіка 2011 – Гародня
29 красавіка 2011 – Берасьце

28 красавіка 2011 году ў Гародні (вул. Будзённага 48А, зала ва ўнутраным дворыку, пачатак а 18:30) ды 29 красавіка 2011 году ў Берасьці (Цэнтр ім. Уладзіміра Калесьніка, вул. Міцкевіча 28, аўдыторыя 315, пачатак а 11:40)

 

Уступ на абедзьве сустрэчы свабодны.

Kamunikat.org – праект Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку супрацоўнічае з рэдакцыямі многіх пэрыядычных выданьняў Беларусі і замежжа, з выдавецтвамі і аўтарамі, з навукоўцамі і дасьледчыкамі, з творцамі розных напрамкаў мастацтва.

Па адрасу www.kamunikat.org знаходзяцца публікацыі як клясыкаў беларускай літаратуры, так і маладых пачынаючых аўтараў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кнігаў, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

Kamunikat.org у рамках праекту "Беларускія аўтары" дае таксама магчымасьць ствараць пэрсанальныя сайты беларускіх пісьменьнікаў, публіцыстаў і дасьледчыкаў, якіх кнігі знаходзяцца ў рэсурсах бібліятэкі. Існуе таксама некалькі сайтаў беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх сэрыяў.

Падчас прэзэнтацыі ў Гародні і Берасьці, Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org пакажа сваё новае аблічча. Адначасова са зьменай вонкавага выгляду, што адбылося ў мінулым годзе, дадаліся таксама пэўныя магчымасьці і ў саму сыстэму бібліятэкі, якая зрабілася нашмат багацейшай і – што найважнейшае – нашмат зручнейшай. Цяпер кожны наведнік бібліятэкі без найменшага клопату адшукае ня толькі кнігу патрэбнага аўтара, але і асобны яго артыкул, які схаваўся ў таўшчэзным зборніку ці часопісе.

Апрача кнігаў на паліцы бібліятэкі штораз часьцей трапляюць гукавыя запісы. Тут пачуеце і архіўныя запісы галасоў тых, каго ўжо няма з намі, і расповеды пра літаратуру, творчасьць і жыцьцё тых, хто плённа працуе на ніве беларусшчыны.

Пра ўсё гэта падчас прэзэнтацыяў у Гародні ды Берасьці распавядуць яе стваральнікі – Яраслаў Іванюк і Натальля Герасімюк.

У сустрэчах прымуць удзел вядомыя беларускія аўтары (м.ін. Алесь Краўцэвіч у Гародні і Генадзь Праневіч у Берасьці). Адбудзецца таксама вастава-кірмаш кнігаў выдадзеных беларусамі Беласточчыны, прэзэнтацыя праекту Беларусы Польшчы вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча ды канцэрт беларускага барда Алеся Камоцкага.

budzma.org
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------