Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

02 чэрвеня 2011

У Крэве пасадзяць

У Крэве пасадзяць "Дрэва паэзіі"

4 чэрвеня ў мястэчку Крэва, што на Гродзеншчыне, з’явіцца Дрэва Паэзіі. Пра гэта падбаюць беларускія літаратары. «Трэба апрацоўваць свой сад», — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту — «Дрэва Паэзіі» — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру.

4 чэрвеня ў мястэчку Крэва, што на Гродзеншчыне, з’явіцца Дрэва Паэзіі. Пра гэта падбаюць беларускія літаратары.

«Трэба апрацоўваць свой сад», — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту — «Дрэва Паэзіі» — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру.

Ідэя акцыі «Дрэва Паэзіі» не новая. Яшчэ ў рамантычным ХІХ стагоддзі ў шляхецкіх парках і фальварках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам мінуўшчыны і сучаснасці. Так, яшчэ да нядаўна ў Шчорсах, ля сядзібы Храптовічаў, рос Адама Міцкевіча, пад якім, паводле легенды, паэт стварыў сваю паэму «Гражына»…

Сябры Беларускага ПЭН-Цэнтру вырашылі адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі.

Дрэва Паэзіі-2011 літаратары збіраюцца прысвяціць Уладзіміру Някляеву — без перабольшання, герою апошніх месяцаў. У планах — зрабіць акцыю штогадовай, ствараючы ў Беларусі ўсё больш паэтычных дрэваў у гонар класікаў і сучаснікаў.

Адкрыццё Дрэва Паэзіі і літаратурная імпрэза з гэтай нагоды пачнецца 4 чэрвеня, а 12-й гадзіне дня ў мястэчку Крэва на зямлі дома па адрасе вул. Смаргонская, 61 (у кірунку выезду на Смаргонь).

У гэтым доме правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў. У доме дагэтуль жыве яго родная цётка Алена Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў адзін са сваіх нядаўніх твораў — паэму «Вялікдзень». Поле Магераў, на якім з’явіцца Дрэва Паэзіі, наўпрост прылягае да лініі форнта першай сусветнай вайны — у ваколіах яшчэ захаваліся нямецкія фартыфікацыі.

Запрашаем далучацца да свята! Вялікая просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца, улічваць факт, што акцыя адбудзецца на прыватнай тэрыторыі па ласкавым запрашэнні гаспадароў дома і паводзіцца далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак!

Арганізатары мерапрыемства пакідаюць за сабой права да апошняй хвіліны трымаць у сакрэце батанічныя падрабязнасці падзеі.

Пасля літаратурнай імпрэзы ў ценю Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік-маёўка (бярыце сабойкі!)

Як даехаць да Крэва з Менску, калі ў вас няма машыны

Можна ехаць са ст.м. «Каменная горка» маршруткай. Замовіць месцы ў маршрутцы можна па тэлефоне (029) 3950659. Каб трапіць на месца падзеі да 12й, варта выехаць з Менска на пазней за 11-ю.

Дадатковая іфармацыя па тэлефонах: (029) 6404679 (029)7508870. Да сустрэчы ў садзе Беларускай Паэзіі!

nn.by

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
125