Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

23 верасня 2011

У Баранавічах хочуць ушанаваць імя Івана Лагвіновіча

У Баранавічах хочуць ушанаваць імя Івана Лагвіновіча

Баранавіцкая грамадская арганізацыя творчае згуртаванне “Святліца” звярнулася ў мясцовы гарадскі савет дэпутатаў з ініцыятывай ушанаваць памяць баранавіцкага паэта Івана Лагвіновіча, назваўшы адну з вуліц горада яго імем.

Іван Лагвіновіч сёлета пайшоў з жыцця. Кіраўнік “Святліцы” Алесь Бакач паведаміў, што ён меў гутарку са Старшынём гарадскога савета дэпутатаў і яму паведамілі, што гэтае пытанне сур’ёзна вывучаецца:

- На сёння гэтае пытанне вывучаецца. Гарадскі савет дэпутатаў зрабіў запыт у баранавіцкую бібліятэчную сістэму, ужо ёсць усе кнігі Івана Філіпавіча для вывучэння. Таксама даследуецца яго біяграфія, творчы шлях, водгукі ў прэсе. На сёння ёсць спадзяванне, што ўсё ж такі жыхары горада і ў іх асобе выказнікі іх думкі – дэпутаты прымуць рашэнне і спадзяемся, што адну з новых вуліц горада назавуць імем Івана Лагвіновіча.

Алесь Бакач таксама паведаміў, што ў гарадскім савеце з разуменнем паставіліся да гэтай прапановы, бо паэты – выказнікі душы народа. Таму ён асабіста спадзяецца на станоўчае рашэнне адносна гэтай ініцыятывы.

Радыё Рацыя

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
110