Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

27 кастрычніка 2011

Літаратурнае чытанне з Ірыс Ханікай

Літаратурнае чытанне з Ірыс Ханікай

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на літаратурнае аўтарскае чытанне нямецкай пісьменніцы Ірыс Ханікі, якое пройдзе 28 кастрычніка.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на літаратурнае аўтарскае чытанне нямецкай пісьменніцы Ірыс Ханікі, якое пройдзе 28 кастрычніка.

Правакацыйная, дасціпная і забаўная гісторыя пра тое, як немцы пакутуюць ад сваёй мінуўшчыны, прагучыць у выкананні аўтара Ірыс Ханікі і ў перакладзе на беларускую мову ў выкананні акцёра Віталя Краўчанкі.

Істотным для кожнага з’яўляецца штосьці сваё. Для Ханса Фрамбаха гэта злачынствы нацысцкага рэжыму, што мучаць яго з таго самага часу, калі ён навучыўся мысліць. Таму ён стаў архіварыусам у Інстытуце ўпарадкавання мінуўшчыны; і вось цяпер ён задае сабе пытанне, ці не надышоў час змяніць працу. І для ягонай найлепшай сяброўкі Грацыелы бездапаможнасць перад абліччам гэтай мінуўшчыны займае цэнтральнае месца, пакуль яна не знаёміцца з мужчынам, які прагне яе. З гэтага часу істотным яна лічыць спатканне плоці мужчынскай і жаночай; цяпер гэтая канцэпцыя выклікае ў яе сумненні.

У рамане “Істотнае”, які атрымаў прэмію Еўрапейскага саюза і прэмію “Літаратур Норд” за 2011 год, Ірыс Ханіка паказвае, як злачынствы нацысцкага часу да сённяшняга дня трымаюць нас у сваіх кіпцюрах і да якога абсурду можа давесці прафесіяналізацыя гістарычнай памяці.

Ірыс Ханіка нарадзілася ў 1962 годзе ў Вюрцбургу, з 1979 года жыве ў Берліне. Яна была штатнай супрацоўніцай берлінскай газеты “ФАЦ” і вяла хроніку ў газеце “Меркур”. У 2006 годзе Ірыс Ханіка была ўзнагароджана Прэміяй Ханса Фалады.

Пачатак чытанняў у 19.00.

Адрас: вул. В. Харужай, 25/3, канферэнц-зала на 4-м паверсе.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 2377119.

goethe.de

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
128