Навіны

Паэт Генадзь Бураўкін пракаментаваў выказванні кіраўніка дзяржавы, які на сустрэчы з сябрамі праўладнага пісьменніцкага саюза абвінаваціў «свядомых» пісьменнікаў у ліцці бруду на краіну за гранты і …выступіў супраць цэнзуры ў мастацтве.

- Лукашэнка сказаў, што ў сучаснай літаратуры не павінна быць цэнзуры і забароненых тэм. І я з ім згодны. Іншая справа, што часам словы разыходзяцца са справай. Кіраўнік дзяржавы гаворыць узнеслыя прамовы ў той час, калі ў краіне існуюць чорныя спісы літаратараў. Радзькоў у сваю бытнасць міністрам адукацыі абсалютна афіцыйным чынам разаслаў распараджэнне па школах і забараніў прымаць у сябе нявартых, на яго думку, пісьменнікаў. Гэта зрабіў дзяржаўны чыноўнік. Ён не атрымаў за гэты ўчынак ні заўвагі, ні спагнання. Ён атрымаў больш высокую пасаду, і у яго больш магчымасцяў тварыць гэтае глупства.

Лукашэнка заклікае літаратараў не апускацца да «вульгарного очернительства и пошлости».

Калі б я ведаў, што канкрэтна ўкладаецца ў гэтыя словы, у гэтыя азначэнні, што маецца на ўвазе пад «очернительством», пад пошласцю. Чаму яна ёсць у літаратуры? Адкуль з’яўляецца? Ну, напрыклад, не так часта гляджу тэлебачанне, а мне здаецца, там столькі пошласці…

Што тычыцца «так званых «свядомых» пісьменнікаў, якія ліюць бруд на нашую краіну за гранты», я хацеў бы, каб былі названыя канкрэтныя пісьменікі, і за чые грошы робіцца гэта нядобрая справа. Ва ўсім свеце, калі пра чалавека гавораць што ён свядомы, гэта высокая адзнака. У нас у краіне гэта гучыць як нейкае абвінавачванне, абраза. Пагэтаму я хацеў бы ведаць, што за гэтым стаіць. Літаратура — гэта такая з’ява, дзе ўсе канкрэтна. Есць Барадулін, Вярцінскі, Чаргінец, Баравікова – дзе і у каго гэта ёсць?

Лукашэнка таксама кажа пра адраджэнне беларускай літаратуры, пра тое, каб узняць яе на новы мастацкі ўзровень. Ён хоча адраджаць славу літаратуры, робячы выгляд, што у ёй няма, як мне здаецца, найбольш таленавітага атрада. Для гісторыі, літаратуры, для народа, для чытача няважна, у якой арганізацыі знаходзіцца пісьменнік, важна, што ён напісаў, наколькі гэта адпавядае настроям, думкам чытача. Для мяне дзіва дзіўнае, калі высокае кіраўніцтва нашай краіны віншуе з ня надта вялікім юбілеем сярэдніх творцаў Расійскай Федэрацыі і робіць выляд, што няма народнага паэта Ніла Гілевіча з яго 80-гадовым юбілеем.

Вядомасць нашай літаратуры у суседзяў і за межамі Беларусі прыносяць прызнаныя майстры, такія як Гілевіч, Барадулін, Вярцінскі, Зуёнак. А яны хочуць, каб гэта рабілі тыя, хто сваім талентам ніжэйшы. Ніколі яны гэтага не зробяць!

Калі Лукашэнка кажа, што запатрабаванасць твораў сябраў саюза Чаргінца застаецца сур’езнай праблемай, яму лепш відаць. Ці тым наша дзяржава займаецца, калі падрымлівае толькі адзін пісьменніцкі саюз, які не можа апраўдаць іх спадзяванняў?

Лукашэнка распарадзіўся перагледзець школьные праграмы і выключыць з іх другарадных аўтараў. Я лічу, што такіх аўтараў няма. Можа быць, для яго Купала другарадны? Ці Быкаў з Караткевічам? Канкрэтна трэба называць імёны. Калі даваць малапісьменым чыноўнікам на водкуп выкананне такіх указанняў ці заключэнняў, я баюся, што ў нашай літаратуры нічога не застанецца. А хто выйдзе замест вядомых іменаў? Халуі не прыносяць карысці ні ў палітыцы, ні ў літаратуры. Калі дзяржава пачынае ў літаратуры падтрымліваць халуёў, на нейкі час можна задурыць галовы людзям, але ж пасля сорамна будзе. Прыйдзецца перад нашымі нашчадкамі апраўдвацца, што мы былі такія непісьменныя, дурныя, што мы не разбіраліся паміж бліскучым паэтам і рыфмаплетам.

Калі гаворка ідзе пра літаратуру і няма канкрэтыкі, гэта можа сведчыць пра яе абсалютнае няведанне. «Усім лепшым ува мне я абавязаны кнігам»,- працытаваў Лукашэнка Максіма Горкага. Я не выключаю, што так і есць. Але я хацеў бы ведаць гэтыя кнігі…

"Салідарнасць"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------