Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

14 снежня 2011

Нобелеўскага лаўрэата ўшануюць чытаннем яго верша па-беларуску

Нобелеўскага лаўрэата ўшануюць чытаннем яго верша па-беларуску

Cёння ў Стакгольме ладзіцца святкаванне з нагоды атрымання шведскім паэтам Тумасам Транстромерам Нобелеўскай прэміі. Падчас ушанавання паэта прагучаць пераклады аднаго з яго вершаў на розныя мовы. Сярод іх – пераклад і на беларускую мову, выкананы Дзмітрыем Плаксам. Прэсавая служба СБП пагаварыла з гэтай нагоды з перакладчыкам Нобелеўскага лаўрэата.

Cёння ў Стакгольме ладзіцца святкаванне з нагоды атрымання шведскім паэтам Тумасам Транстромерам Нобелеўскай прэміі. Падчас ушанавання паэта прагучаць пераклады аднаго з яго вершаў на розныя мовы. Сярод іх – пераклад і на беларускую мову, выкананы Дзмітрыем Плаксам. Прэсавая служба СБП пагаварыла з гэтай нагоды з перакладчыкам Нобелеўскага лаўрэата.

 

Ці праўда, што там прагучаць зробленыя вамі пераклады Транстромера на беларускую? Як увогуле пройдзе гэта падзея?

 

Гэта традыцыйнае шанаванне Нобелеўскага лаўрэата, якое адбываецца, калі магчыма, у сувязі з агульнай паўгадовай сустрэчай сябраў Шведскага ПЭН-цэнтра. У мінулым годзе, напрыклад, на такую сустрэчу прыходзіў Варгас Льёса, у гэтым, адпаведна, чакаецца Транстромер.

 

Шведскі ПЭН таксама традыцыйна вылучае на гэтай сустрэчы свайго кандыдата-намінанта на прэмію наступнага года. А сёлетні лаўрэат будзе ўшаноўвацца, між іншым, чытаннем на сямі мовах. Прагучыць толькі адзін кароценькі верш, але гэта такі «праграмны», так бы мовіць, верш Транстромера – «З сакавіка-79». Думаю, у ім ён дае сваё бачанне суадносін паэта і грамадства. 


Напрыканцы 60-х-пачатку 70-х Траснтромера жорстка крытыкавалі, цкавалі нават за адсутнасць выразнай грамадзянскай пазіцыі. Гэта быў час моцнага палітычнага ўздыму ў шведскім грамадстве, выкліканага вайной у В'етнаме. Добры пісьменнік, як той казаў, заўжды абраза для свайго народа, і Транстомер тут не выключэнне, але на напады ён наўпрост не адказваў, хіба што праз вершы і тое, вядома, не «у лоб». Як вось у зборніку 83 года «Дзікая плошча» – такі ўспамін. Цяпер, канечне, сорамна за той перыяд цкавання, і чытанне менавіта гэтага верша я разумею як знак: мы ўсё помнім і не робім выгляд, што гэтага не было…

 

Пераклады на якія яшчэ мовы прагучаць, і чаму менавіта на гэтыя мовы, а не на іншыя?

 

Верш будуць чытаць – акрамя мовы арыгінала і беларускай, пра якую ўжо мы тут згадалі –  па-арабску, па-кітайску, па-румынску, па-курдску і на фарсі. Я не ведаю дакладна, чаму менавіта гэтыя мовы, але падазраю, што гэты выбар быў зроблены, зыходзячы з таго, хто з сябраў Шведскага ПЭНа перакладаў Транстромера. 

 

Дарэчы, у прамове ў час урачыстай Нобелеўскай цырымоніі Транстромер спецыяльна адзначыў перакладчыкаў і выказаў ім сваю ўдзячнасць – я, прызнацца, ніколі раней не чуў, каб Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры згадваў сваіх перакладчыкаў, і мне было вельмі прыемна і радасна за калег па перакладчыцкім цэху. Заўважу яшчэ, што прамову чытала жонка паэта Моніка Транстромер – сам Тумас пасля інсульту амаль не можа гаварыць.

 

Наколькі важна для шведаў тое, што прэмію атрымаў іх суайчыннік?

 

Тое, што суайчыннік, здаецца, не вельмі важна, але важна, што менавіта Транстромер, бо ён шмат гадоў быў адным з фаварытаў, прычым такім, пра якога не было «двух меркаванняў» – тое, што ён заслугоўвае ўзнагароды прызнавалі ўсе. Я думаю, менавіта той факт, што Транстромер – швед, якраз і паўплываў на тое, што ён не мог атрымаць прэмію раней, што яму давялося чакаць так доўга. Але я вельмі рады, што Шведская Акадэмія нарэшце здолела пераступіць праз «сіндром Хары Марцінсана» і адважылася прысудзіць прэмію шведскаму паэту.

 

Тумас Транстромер

 

З сакавіка – 79

Стомлены ад усіх, што прыходзяць са словамі, але без мовы
збег я на заснежаную выспу.
Прырода не мае слоў.
Ненапісаныя старонкі расхінуліся ва ўсе бакі!
Натрапіў на сляды казулі ў снезе.
Мова, але без слоў.

Пераклад Дзмітрыя Плакса.

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!
24 ліпеня 2017

Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Апублікаваны доўгі спіс намінантаў Прэміі Шэрмана
24 ліпеня 2017

Апублікаваны доўгі спіс намінантаў Прэміі Шэрмана

Чытаць далей...
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
20 ліпеня 2017

У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Чытаць далей...
Дзве зямлі – дзве песні
20 ліпеня 2017

Дзве зямлі – дзве песні

Чытаць далей...
112