The Union of Belarusian Writers
Саюз беларускіх пісьменнікаў
WWW.LIT-BEL.ORG
Бібліятэка
Святая вада: паэзія/ Ларыса Раманава. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 136 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; вып. 25).
Усе кнігі ›››
Кніганоша № 12
У новым нумары — гутарка з Уладзімірам Сіўчыкавым, рэпартаж з вечарыны памяці паэткі Таццяны Сапач, рэцэнзія на зборнік “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, інфармацыя пра навінкі беларускамоўнага друку, сярод іх: “Толькі б яўрэі былі!..” Рыгора Барадуліна, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” Паўла Касцюкеівча, “Нясвіжскі альбом” Францішкі Уршулі Радзівіл, “Сад замкнёных гор” Сержа Мінскевіча, “Малады вецер” Янкі Сіпакова ды інш.
Усе нумары ›››
Верасень № 6
Проза: Кацярына Глухоўская, Таццяна Дземідовіч, Мікола Касцюкевіч, Анатоль Бароўскі, Віктар Казько. Пераклады: Антонія Поццы, Аксана Шалак.
Усе нумары ›››
Месяц шведскай літаратуры
Месяц шведскай літаратуры пройдзе ў лютым у мінскай кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Мінску. На працягу лютага ў кнігарні чытачоў чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў.

7 лютага (аўторак) Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Глобус Швецыі”, на якой Лявон Баршчэўскі выступіць з перакладамі Нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера, Уладзімір Арлоў падзеліцца ўражаннямі ад вандроўкі за Палярнае кола на шведска-фінскае памежжа, Вера Бурлак прачытае вершы-імпрэсіі пра скандынаўскія авіялініі, Валянціна Аксак і Валярына Кустава распавядуць пра выспу Готланд. Вядоўца імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.
12 лютага (нядзеля) Ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр “Мама Му чытае” ды Юі і Тумаса Вісландэраў “Малы і Білан”, з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр і яе беларурскай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі. Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” прадставіць сваю версію Мамы Му. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце! Пачатак а 14-й.
18 лютага (субота) Прэзентацыя дзіцячай кнігі Ульфа Старка “Дыктатар” (папяровае выданне+электронная версія). Пры ўдзеле аўтара, а таксама літаратуразнаўцы Яніны Арлоў, і перакладчыц: Насты Лабады і Вольгі Рызмаковай. Вядоўца – Андрэй Хадановіч. Зноў запрашаем дзетак і іх бацькоў. Пачатак а 14-й.
28 лютага (аўторак) Вечар шведскага дэтэктыва. Паказ фільма паводле рамана Стыга Ларсана і абмеркаванне феномена шведскага дэтэктыва. Вядоўца – культуролаг Максім Жбанкоў. Пачатак у 18-30.
12 сакавіка (панядзелак) Nobel-party.Імпрэза,прысвечаная паэту-набелісту Тумасу Транстромеру. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага і рэжысёра Лейфа Ульсана. Мадэратар – Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й.
15 сакавіка (чацвер) Тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу. З удзелам актораў мінскіх тэатраў і рэжысёра Лейфа Ульсана, ідырэктара Тэатра беларускай драматургіі Валерыя Анісенкі. Пачатак а 19-й.
Пра аўтараў
Ульф Старк (Ulf Stark) Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. У 1984 годзевырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.
Юя Вісландэр (Jujja Vislander) Шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесным прыгодам. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Томаса быў угнараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
Яніна Арлоў (Janina Оrlov) Нарадзілася ў 1955г. Перакладчыца, літаратуразнаўца, актыўная ўдзельніца фармавання культурнай палітыкі сваёй краіны.
Лейф Ульсан (Leif Olson) Нарадзіўся ў 1938г. Шведскі рэжысёр, сцэнарыст, актор.
Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т. Незалежнасці, 37а.
Кантактны тэлефон: +375-44-7236574 (Павал).
Паводле арганізатараў.



"Гумар быў ягоным крэда" (ДА 100-годдзя Леаніда Прокшы); Яўген Бяласін пра Алеся Разанава; старонкі новай кнігі Алеся Жука; кніжныя агляды Наталлі Якавенка і Паўла Абрамовіча.
Паэзія Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы
Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма; Проза Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць.