Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

26 лютага 2012

Жаночы слэм на фестывалі імя Стральцова (фота)

Жаночы слэм на фестывалі імя Стральцова (фота)

25 лютага распачаўся фестываль “Вершы на асфальце”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова. Першы дзень завершыўся жаночым слэмам. У зацятай барацьбе сярод паэтак перамаглі адразу дзве аўтаркі.

25 лютага распачаўся фестываль “Вершы на асфальце”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова.

Фестываль праводзіцца ўпершыню, але ўжо ў статусе міжнароднага ― удзел у ім узялі не толькі беларускія, але і замежныя аўтары.

Першы дзень завершыўся жаночым слэмам. У зацятай барацьбе сярод паэтак перамаглі адразу дзве аўтаркі, якія прадстаўлялі тры краіны.

Шведска-фінская слэм-паэтка Солья Крапу

Вера Бурлак

Роўную найвышэйшую колькасць балаў набралі Солья Крапу, якая прадстаўляла Фінляндыю, дзе нарадзілася, і Швецыю, дзе жыве цяпер, і беларуска Вера Бурлак. Абедзьве пераможцы ― ужо дасведчаныя слэмеркі, якія не раз займалі высокія месцы на  паэтычных спаборніцтвах у сваіх краінах і за мяжой. Здабыць перамогу Сольі дапамагла перакладчыца Алеся Башарымава, якая не толькі перастварыла вершы шведскай паэткі па-беларуску, але і артыстычна агучыла іх падчас слэму.

Юля Цімафеева

Аўтарку, якая заняла трэцяе месца, заслужана называюць адкрыццём паэтычнага вечара. “Бронзу” ўзяла Юля Цімафеева, дагэтуль вядомая як перакладчык мастацкай літаратуры (“на яе рахунку” пераклады такіх аўтараў як Чарлз Букоўскі, Фернанду Песоа, Мэцью Дзікман ды інш.).

Ніжэй гл. фота-справаздачу з імпрэзы. (Болей здымкаў са слэму ― у нашым фэйсбуку).

Іншыя матэрыялы пра першы дзень фестываля чытайце на нашым сайце пазней. 

Вершы чытае пачэсны госць слэму Раіса Баравікова

Гледачы і ўдзельнікі

Першай у бітву ўступіла Аксана Данільчык, з вершам пра Шцірліца

Слэміць госця з Украіны Олена Стэпаненка

Каця Зыкава - "единственная*-в-мире-русалка"

Літаратурны крытык, паэт, празаік Маргарыта Аляшкевіч


"Я – шэрая мыш. Кыш-ша! Я Вас атручу сама",  "пагражае" Таня Нядбай

Чытае шведка Мары Сілкеберг (у цэнтры), перакладае Алеся Башарымава, мадэруе Андрэй Хадановіч 

Анка Упала агучыла"агульнавядомую сэарызу Тэліма-Вуля"

Слэміць Ася Волкава

Воля Чайкоўская

"Звініць" Аксана Спрынчан

Дасведчаны слэм-баец Валярына Кустава

Алесь Емяльянаў у вобразе паэткі-сімулякра Рагнеды Крышталюк

Сярод публікі таксама нямала паэтаў і слэмераў. На фота ― Гера Барташ, Наста Манцэвіч, Дзмітры Дзмітрыеў ды інш.

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса
27 траўня 2017

Хто чытае Нурдквіста па-беларуску? Знаёмімся з аматарамі прыгод Пэтсана і Фіндуса

Чытаць далей...
«Пад Зоркай Максіма»: у Гомелі ўшанавалі памяць Багдановіча
26 траўня 2017

«Пад Зоркай Максіма»: у Гомелі ўшанавалі памяць Багдановіча

Чытаць далей...
Багдановіч: сто гадоў памяці (+фота)
25 траўня 2017

Багдановіч: сто гадоў памяці (+фота)

Чытаць далей...
Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску
25 траўня 2017

Творчасць шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера ў рамках Тыдня Швецыі ў Мінску

Чытаць далей...
582