Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

24 красавіка 2012

Дрэва энталіпт

Дрэва энталіпт "вырасла" ў галерэі "Ў"

Гульня са словамі і сэнсамі, вобразамі і аб’ектамі, прапанаваная аўтаркай зборніка апавяданняў і вершаў "Дрэва энталіпт" Анкай Упалай, задала тон імпрэзе з нагоды выхаду кнігі, што прайшла 20 красавіка ў галерэі «Ў».

Гульня са словамі і сэнсамі, вобразамі і аб’ектамі, прапанаваная аўтаркай зборніка апавяданняў і вершаў "Дрэва энталіпт" Анкай Упалай, задала тон імпрэзе з нагоды выхаду кнігі, што прайшла 20 красавіка ў галерэі «Ў».

Слова бярэ Алесь Пашкевіч


Нават афіцыйная частка, якую распачаў рэдактар кнігі Алесь Пашкевіч, прайшла неяк весела і з гумарам.

«Кожны пісьменнік і ў прыватнасці беларускі пісьменнік павінен зрабіць у жыцці сама мала тры рэчы: падбаць пра дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, стварыць-напісаць-апублікаваць як мінімум адну кнігу (пажадана не забываць пра экалагічную сітуацыю і берагчы беларускія дрэвы) і з усёй адказнасцю прачытаць кнігу свайго калегі (пажадана, каб гэтая кніга была таксама пра дрэва)», — адзначыў спадар Алесь, распачынаючы публічнае чытанне кнігі з «сакавіцкай старонкі, з самага любімага намі дня — 51 сакавіка (наўрад ці выпадкова, што прэзентацыя супала з гэтым знамянальным днём).


Барыс Пятровіч

Сваёй радасцю з нагоды выхаду першай кнігі з серыі «Пункт адліку» (падсерыя дэбютных кніг) Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў падзяліўся з прысутнымі старшыня Саюза Барыс Пятровіч і дадаў, што ў планах выдаўцоў цягам года выдаць яшчэ каля васьмі кніг гэтай серыі.

«Яшчэ адна радасць — што справа хлопцаў і дзяўчат майго пакалення (з «Тутэйшых») не пайшла ў пясок, а працягваецца. Некалі старэйшыя нам казалі: «Ну навошта вы выпендрываецеся, пішыце нармальна». Цяпер вам старэйшыя так не скажуць, бо старэйшыя такія ж самыя. Пішыце!» — заклікаў спадар Пятровіч.

Мастак Наталля Зямчонак


Вясёлы настрой, які задае «Дрэва энталіпт», увасоблены ў ілюстрацыях і прыгожай вокладцы, што зрабіла мастачка Наталля Зямчонак. Ёй вельмі спадабаліся творы Алены, бо «настолькі жывыя тэксты, настолькі яскравыя ўсе персанажы, што нават калі б там не было ілюстрацый, вы б проста ўявілі ўсіх гэтых людзей, істот, жывёл, пачвар (не ведаю, як іх назваць). Таму я старалася маляваць персанажаў, якіх трэба трошкі дадумваць».

Прадстаўляючы наступную выступоўцу, Анка Упала расказала, што калі яна пераехала ў Мінск і ёй вельмі не хапала камунікацыі, яе выратавала Алена Пятровіч, якая пакінула на сяброўку сваю кветку і даручыла яе даглядаць. Так Анка Упала захапілася кветкаводствам.

«Жыць з чужой кветкай цалкам этычна, у адрозненне ад таго, напрыклад, каб жыць з чужым мужам», «Кветка вельмі рызыкавала, застаўшыся сам-насам з такой гаспадыняй, як я», — толькі пара цытат з апавядання паводле гэтай гісторыі.

Відэа-прывітанне ад гомельскага пісьменніка Сяргея Балахонава


Заяўленае ў праграме «цудоўнае з’яўленне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы» адбылося не адразу (бо выключыўся кампутар). Тады паступілі прапановы назваць нумар «чароўным нез’яўленнем Балахона Балахонавіча». Але ўрэшце адбылося, і прысутныя пачулі казку ў выкананні Сяргея Балахонава. Як удакладніла аўтарка, «у маіх апавяданнях часта з’яўляюцца мае сябры ці людзі, якія мне падабаюцца. Сяргей Балахонаў увасобіўся ў вобразе Балахона Балахонавіча Балахонава, які сустракаецца ў казках і дзейнічае разам з апаненткай Вавёрыцай».

Пакуль Балахон Балахонавіч з’яўляўся, сваё «суровае рэзюмэ» агучыла Аксана Бязлепкіна:

«Маладыя пісьменнікі, каб стаць заўважнымі, мусяць узлазіць па дрэве беларускай літаратуры і караскацца ўверх. Алена зрабіла прасцей: яна магілёўская — магілёўскія ездзяць на ліфце. Яна ўвайшла ў ліфт, націснула кнопку і вылезла на пэўным паверсе. Лена, я зычу табе, каб ліфт падымаўся толькі ўверх і спыняўся толькі на тых паверхах, на якіх табе трэба».

А Маргарыта Аляшкевіч прапанавала схематычную карту сусвету, створанага пісьменніцай («бо ў крытыцы прынята гаварыць пра мастацкі свет аўтара, раскладваць яго па палічках»), — касмічнай прасторы з туманнасцямі, зоркамі, планетамі і каметай. Паміж іншым яна заўважыла:

«У гэтых галактыках ёсць гелій — гэта літаратура, усе гэтыя гіпертэкстуальныя сувязі, якія мацуюць сусвет, ёсць вадарод — гэта мова. Ёсць дзве матэрыі — гумар і ўтульнасць. Але ўсе гэтыя галактыкі яшчэ не даследаваныя, толькі абазначаныя. Мне найбольш спадабалася, што сусвет разамкнёны, што тут межы вельмі ўмоўныя, што дрэва расце паўсюль. Таму я спадзяюся, што галактыка будзе разрастацца, і мы пабачым асобныя кніжкі пра кожны яе куток».

Амаль паўгадзіны доўжылася «дыфузнае яднанне» аўтаркі з тымі, хто прыйшоў на імпрэзу. Пачаліся конкурсы, за ўдзел у якіх дзяўчаты і хлопцы маглі атрымаць майкі і іншыя сувеніры ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» (у тым ліку набор паштовак і дыск з мультфільмам) і торбачкі.

У конкурсе на лепшае чытанне ўдзельнічаюць Кірыл Дубоўскі і Сяржук Мядзведзеў


А трэба было ўсяго толькі прачытаць выразна вершыкі або невялічкія ўрыўкі апавяданняў з кнігі, каб журы, ацаніўшы артыстычнасць выканання, абрала пераможцаў. Хто чытаў запінаючыся ад хвалявання, хто — сур’ёзна, хто — з польскім акцэнтам, хто — аздобіўшы выступ тэатральнымі выкрунтасамі і нават падзеннем крэсла, але ўсе выразна. Барацьба разыгралася сапраўдная, на радасць публіцы, што ўзрывалася то нястрымным смехам, то захопленымі воплескамі.

Аўтограф-сэсія аўтара


Пры канцы імпрэзы ахвотныя перамясціліся ў кнігарню «Ў», дзе прайшла аўтограф-сесія. Тым часам спадар Пятровіч падзяліўся ўласнымі ўражаннямі: «Талент заўсёды сам неяк праяўляецца. Гэта здараецца нечакана і непрадказальна. Для мяне гэтая кніга была таксама нечаканая, хоць я і ведаў, што Анка Упала даўно піша. Чаму нечаканая? Таму што ў нас шмат хто піша, але мала хто адважваецца выдаваць кнігу. На жаль, асабліва дзяўчаты. Так здараецца, што сярод дэбютантаў вельмі шмат цікавых творцаў, якія часам публікуюцца ў часопісах, часам — у газетах, але да першай кнігі даходзіць вельмі і вельмі мала. І я вельмі рады, што гэтая кніга выйшла, што ў людзей ёсць магчымасць прачытаць пад адной вокладкай усё, што напісала Алена. І я спадзяюся, што расчараванняў не будзе, што ў яе з’явіцца яшчэ больш прыхільнікаў і аматараў яе творчасці».


Зарына Кандрацьева

Гл. рэпартаж цалкам на budzma.org

 

Пра кнігу

Гэта першая кніга ў серыі “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў. 

Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай з вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай мінскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі персанажамі. 

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Месца: вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск»
23 лістапада
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Жаночая прысутнасць, або Хто жыве ў ружовым гета (ВІДЭА)
21 лістапада 2017

Жаночая прысутнасць, або Хто жыве ў ружовым гета (ВІДЭА)

Чытаць далей...
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
21 лістапада 2017

Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

Чытаць далей...
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
580