Навіны

Учора, 14 лютага, у Дзень усіх закаханых і ў дзень нараджэння Міхася Стральцова, адбылося ўрачыстае адкрыццё Другога міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, а таксама Шведскі саюз пісьменнікаў. Канферэнц-заля Інстытута імя Гётэ была перапоўненая — імпрэзу наведалі не меней за дзвесце чалавек.

 

Паэзія — вызваленне ад слоў

Вядоўца імпрэзы, паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч адкрыў вечарыну, падзякаваўшы Дырэктару Інстытута імя Гётэ ў Мінску спадару Франку Баўману за спрыянне ў арганізацыі фэсту, і адзначыў:

— Хочацца верыць, што фестываль стане штогадовым, будзе праводзіцца пастаянна, і што лепшыя беларускія аўтары незалежна ад узросту і эстэтычных прыхільнасцей будуць збірацца і слухаць адно аднога, што ўсё большая колькасць беларусаў з розных гарадоў будуць наведваць паэтычныя імпрэзы. Спадзяюся, міжнародная геаграфія нашага фэсту будзе пашырацца. Здорава, што сёлета да нас далучыліся госці са Швецыі, з Нямеччыны, з Эстоніі. Думаю, тут сабраліся людзі, якім неабыякавая паэзія.

Напрыканцы свайго прывітальнага слова Андрэй агучыў фрагмент з эсэ Міхася Стральцова.

Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч — пісьменнік, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, пажадаў усім прысутным, каб натхненне, атрыманае на гэтым фестывалі, стала штуршком да творчасці, да напісання новых вершаў і самаразвіцця.

— Міхась Стральцоў — вялікі беларускі паэт, эсэіст, празаік, крытык, літаратурны рэдактар. Ужо гэтага дастаткова, каб назваць ягоным іменем фестываль. Але варта таксама адзначыць, што яго творчая постаць прывабная для аўтараў самых розных узростаў, маладзейшых і старэйшых. У 1960-х, калі Міхась пачынаў, яго сапраўды называлі наватарам, што, магчыма, для сённяшняй моладзі не зусім зразумела. Цікава, якімі будуць цяперашнія маладыя эксперыментатары праз 50 гадоў, як іх будуць успрымаць чытачы — традыцыяналістамі? Напэўна, Міхась Стральцоў і не падазраваў, што дзень яго нараджэння, 14 лютага, калі-небудзь будуць святкаваць як Дзень Святога Валянціна. Тады пра тое ніхто не ведаў, а сёння гэтая дата надае нашаму фэсту асаблівы шарм. Хацелася б, каб падобных мерапрыемстваў было як мага больш і розных. Як, напрыклад, свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса на Гомельшчыне або памяці Ніны Мацяш на Берасцейшчыне, ці фестываль Алеся Пісьмянкова на Магілёўшчыне. Але ў нас яшчэ дзясяткі слынных імёнаў, пра якія варта згадваць і ў гонар якіх ствараць і развіваць літаратуру. Няхай імпрэзаў будзе больш, няхай у нас стане больш нагодаў збірацца разам і знаёміцца з паэзіяй — новай, маладой, якую разумеюць і падтрымліваюць і сталыя творцы, — адзначыў Барыс Пятровіч.

Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Алесь Разанаў

Алесь Разанаў паспрабаваў у сваёй прамове раскрыць загадку Міхася Стральцова, як некалі сам Міхась Лявонавіч пісаў пра “Загадку Максіма Багдановіча”. Спадар Алесь агучыў і праінтэпрэтаваў стральцоўскі верш, а напрыканцы выступу прачытаў свае новыя пункціры.

— Паэзія насамрэч вызваленне ад слоў, бо толькі тое, што не напісалася, тое, што нельга выказаць словамі, і ёсць самае істотнае. Вершы Стральцова якраз не даюць нам абмінуць самае важнае, — сказаў Алесь Разанаў.

Галіна Дубянецкая

Сваё адчуванне і разуменне творчасці Міхася Стральцова выказалі ў сваіх выступах Адам Глобус, Галіна Дубянецкая. З канцэптуальным эсэ выступіў Ігар Бабкоў, чытаў вершы эстонскі паэт Ігар Коцюх — спецыяльны госць Фестывалю. Уладзімір Арлоў падзяліўся ўспамінамі пра сустрэчы з Міхасём Стральцовым, які стаўся грамадскім рэдактарам яго першай кнігі.

Галіна Стральцова

Нечаканым і кранальным стала выступленне Галіны Сямёнаўны Стральцовай, першай жонкі паэта.

Урачыстую частку завяршыла музыка Андруся Такінданга і гурта “Рэха”.

 

Слэм Святога Валянціна і непераможны Віктар Жыбуль

Самае цікавае пачалося тады, калі Андрэй Хадановіч абвесціў пачатак паэтычнага слэму: колькасць наведнікаў бліжэй да спаборніцтва значна павялічылася. Пяць сябраў журы, якія выстаўляі ацэнкі ад 1 да 5, па правілах слэму, былі абраныя адвольна, са звычайных гледачоў.

 

Андрэй Хадановіч

У слэме прынялі ўдзел 19 паэтаў, сярод якіх былі не толькі беларусы, але і замежныя госці: Ігар Коцюх і Андра Тээдэ (Эстонія), Сяргей Бірукоў (Расія/Нямеччына), Інга-Ліна Ліндквіст (Швецыя), Аня Кампман (Нямеччына; з перакладчыцай Марыяй Мартысевіч). Хаця дасціпны вядоўца слэму Андрэй Хадановіч прасіў у залі высокіх ацэнак для ўсіх канкурсантаў, перамогу здабыў наш Віктар Жыбуль — улюбёнец публікі, які займаў першае месца ва ўсіх беларускіх слэмах, і гэты паэтычны турнір не стаў выключэннем.

Віктар Жыбуль

— Калі бярэ ўдзел Віктар, астатнім тут няма чаго рабіць, — жартавалі між сабой дзяўчаты, што сядзелі на першых шэрагах.

  

Спаборніцтва праводзілася ў два туры, у другі прайшлі толькі чацвёра. Інтрыга захоўвалася да апошняга моманту, а сакратары слэму, Павал Анціпаў і Віка Трэнас, пільна падлічвалі балы, выстаўленыя слухачамі.

Сярж Мядзведзеў

Сярод дзевятнаццаці канкурсантаў былі і Віталь Рыжкоў, і Андрэй Адамовіч, і Алесь Плотка, і Павал Свярдлоў — усе самыя модныя, моцныя і эксцэнтрычныя паэты. Кожны эпатаваў як мог — хто філасофскім словам (Віталь, Алесь), хто нецэнзурным (Андрэй), а хто не толькі словам, але і справай (Павал Свярдлоў паўтарыў свой любімы нумар з распрананнем і кіданнем паліто ў залу).

Алесь Плотка

Беларускі дзявочы слэмерскі “дэсант” быў прадстаўлены Юляй Цімафеевай (якая выступіла мацней за ўсіх іншых паэтак), Вольгай Гронскай, Кацярынай Зыкавай.

У фінал, акрамя Віктара Жыбуля, патрапілі Сярж Мядзведзеў, Сяргей Прылуцкі і Дзмітрый Строцаў.

Сярж Мядзведзеў чараваў гледачоў, і асабліва глядачак, сонечнай, настраёва пазітыўнай лірыкай. Сяргей Прылуцкі, берасцейска-кіеўскі, ці беларуска-ўкраінскі паэт, і ў першым, і ў другім туры выступіў ад імя героя — маленькага хлопчыка, які, здаецца, разважае камічнай мовай пра сур’ёзныя рэчы. Выступленне Дзмітрыя Строцава, прызнанага майстра галасавой паэзіі, нікога не магло пакінуць абыякавым.

Дзмітрый Строцаў

Пачэснае трэцяе месца атрымаў Сяргей Прылуцкі, другое падзялілі між сабой Сярж Мядзведзеў і Дзмітры Строцаў, а першым стаў непераможны Віктар.

Віктар Жыбуль выступае ў фінале

Слэмеры атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а гледачы — сапраўднае задавальненне ад яркага паэтычнага шоў.

Больш фота гл. на нашай старонцы ў фэйсбуку.  

гл. таксама:

Рэха Стральцоўскага фэсту. Дзень другі: лекцыі, чытанні, кнігі

Рэха Стральцоўскага фэсту: дзень трэці. Аня Кампман, серыя “Пункт адліку” і паэтычныя чытанні

Прэсавая служба СБП, фота і відэа АУ
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------