Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

21 лютага 2013

Першая мінская «Мова ці кава» сабрала сто чалавек

Першая мінская «Мова ці кава» сабрала сто чалавек

18 лютага ў Мінску адбыўся першы занятак бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава». Спачатку планавалася, што курсы будуць праходзіць у серады, і першы занятак быў запланаваны на 20 лютага, але арганізатары вырашылі сінхранізаваць заняткі ў Маскве і Мінску і зрабіць панядзелкі днём цікавай мовы ў кавярні.

18 лютага ў Мінску адбыўся першы занятак бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава».

Спачатку планавалася, што курсы будуць праходзіць у серады, і першы занятак быў запланаваны на 20 лютага, але арганізатары вырашылі сінхранізаваць заняткі ў Маскве і Мінску і зрабіць панядзелкі днём цікавай мовы ў кавярні. 

Першая мінская «Мова ці кава» сабрала сто чалавек

Месца правядзення курсаў таксама змянілася, прычым у апошні момант: кавярня «Дом Фішэра» аказалася няздольнай змясціць усіх ахвотных, і за некалькі гадзін да пачатку пляцоўкай для сустрэчы прыйшлося знайсці больш умяшчальнае памяшканне

Але нягледзячы на тое, што некаторыя даведаліся пра змену лакацыі ўжо на ўваходзе ў «Дом Фішэра», у першай сустрэчы узялі ўдзел каля 100 чалавек. 

Праводзіць заняткі ў Мінску будуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.

Таксама анансавалася, што час ад часу на «Мову ці каву» будзе завітваць лідар гурту «Рэха» Андрусь Такіданг. На жаль, 18 лютага яго не было. Затое на ўрачыстае адкрыццё з сталіцы Расіі прыехала сама аўтарка ідэі курсаў Кацярына Кібальчыч, а таксама акцёр Васіль Дранько-Майсюк, які праводзіць «Мову ці каву» ў Маскве.

 

«У нагах праўды няма, таму запрашаю ўсіх прысесці», — пачаў вечар Глеб Лабадзенка.

«Хто не сеў, хай сядзе…« — зала гучна зарагатала. «Ну добра, хай прысядзе, выражаючыся больш метафарычна». 

Лабадзенка аказаўся цудоўным вядучым. Ён трымаў увагу аўдыторыі на працягу ўсяго вечара, бесперапынна жартаваў і запаўняў няёмкія паўзы. 

Потым Васіль Дранько-Майсюк з уласцівым яму артыстызмам матываваў сабраных: «Пасля маскоўскіх заняткаў нават афіцыянты ў кавярні вывучылі мову! Падыходзяць, пытаюцца: «Вам гарбату ці каву?». Каб запэўніць, што мову можна вывучыць у кожным веку,Дранько-Майсюк прывёў прыклад беларускага філосафа Валянціна Акудовіча, які «да 30 гадоў увогуле не размаўляў па-беларуску, але паслі пяцігадовай практыкі пачаў размаўляць лепш, чым хто». 

Навічкі-студэнты, як і нованароджаныя, адразу атрымалі ласкавае беларускае імя.

Уладзіміры сталі Уладзямі, Адэлаіды — Адэлямі, Вольгі — Вальжынамі. Алеся Літвіноўская расказала цікавую гісторыю пра тое, што насамрэч яна з’яўляецца першай «сапраўднай» Алесяй у Беларусі, бо яе бацька калісьці «выбіў» у савецкіх чыноўнікаў права афіцыйна запісаць імя дачкі з першай літарай «а» — у спісах імёнаў народаў СССР яно пісалася праз «о». 

Пасля «сумоўнікі» разбіліся на пары і цягам пяці хвілін высвятлялі адно ў аднаго, хто яны і што прывяло іх на «Мову ці каву».

Валанцёраў запрасілі прадставіць свайго партнёра.

Высветлілася, што людзі на занятак прыйшлі вельмі розныя: былі і студэнты, і маркетолагі, і супрацоўніца анкалагічнага цэнтра, і беспрацоўныя, і журналісты, і нават чалавек, які займаецца капаннем калодзежаў.

Гісторыі і матывацыі ў гэтых людзей таксама самыя разнастайныя: нехта можа сказаць па-беларуску толькі некалькі словаў, бо не вучыў мовы. Нехта паходзіць з беларускамоўнай сям’і і размаўляепа-беларуску ўсё жыццё. Большасць ведае мову, але незадаволена ўзроўнем сваіх ведаў.

«Я размаўляю па-беларуску не так даўно. Насамрэч, я разумела, што па-англійску размаўляю лепш, чым па-беларуску. Таму пачала шукаць суполку для практыкі, але не звязаную з якой-небудзьпалітычнай дзейнасцю. Знайшла аб’яву ў інтэрнэце, і мне вельмі спадабалася ідэя», — расказвае Марыся, журналістка. З Марысяй на занятак прыйшла сяброўка Кася, біёлаг. «Мне сорамна, што я ведаю беларускую так дрэнна, таму сёння я тут», — кажа яна.

Геаграфія ўдзельнікаў таксама шырокая — хтосьці жыве не ў Мінску, хтосьці «разрываецца» паміж некалькімі краінамі. Але ў зале прысутнічалі не толькі еўрапейцы — удзельнічала ў «Мове ці каве» і японка (прычым беларускамоўная японка!) Сіёры, якая раптам ператварылася ў Зоську.

«Я навучаюся ў магістратуры ў Японіі. Цягам ужо 10 месяцаў вучу беларускую і рускую ў БДУ — мая магістарская праца прысвечана даследаванню моўнай сітуацыі ў Беларусі. Але мне няма з кім практыкавацца ў беларускай мове, таму мая сяброўка прывяла мяне сюды», — кажа Сіёры-Зоська. 

Пасля знаёмства былі агучаны асноўныя правілы «Мовы ці кавы»: размаўляць толькі па-беларуску; прыязна і талерантна ставіцца адно да аднаго; не чапаць на занятках палітыкі; дапамагаць адно аднаму. Слухачы прапанавалі і шэраг сваіх правілаў.

Напрыклад, выключаць на занятках гук тэлефонаў, а са спозненых «спаганяць» беларускі верш.

Ніякіх хатніх заданняў не будзе. Адзінае, што абавязаны рабіць усе вучні- дзяліцца адно з адным цікавымі навінамі і падзеямі.

Рэшты часу хапіла на кароткі агляд будучых урокаў, цікавыя гістарычныя звесткі пра мову, некалькі вясёлых практыкаванняў, моўную гульню і хуткае абмеркаванне арганізацыйных момантаў.

Было відаць, што «мовацікаўцы» з радасцю вытрымалі б яшчэ адзін 90-хвілінны занятак. Пасля першай сустрэчы незадаволеных не засталося. 

Пакуль людзі разыходзіліся, Алеся Літвіноўская падзялілася з «НН» сваімі чаканнямі. 

«Хацелася б, каб такія курсы ўслед за Мінскам адкрыліся і ў абласных цэнтрах Беларусі», — сказала яна. 

Што тычыцца парады дасведчанага педагога, як пачаць размаўляць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці, Літвіноўская цытуе Алега Трусава: «Лупіце на трасянцы! Я ўжо казала гэта сёння. Проста пачынайце размаўляць! З цягам часу памылкі выправяцца. І ні ў якім разе не саромецца!» 

Курсы «Мова ці кава» — выдатная магчымасць перастаць саромецца.

Да таго ж нязмушаная, сяброўская атмасфера настройвае на пазітыўны лад, якога так часта бракуе ў нашым знерваваным жыцці.

Калі вы жадаеце звязацца з арганізатарамі курсаў «Мова ці кава», рабіце гэта праз суполку ў Facebook.


Паводле Кірыла Хілько, nn.by

Каментары

Афiша

18 красавіка
Наіўна. Супер: Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу
У Мінску ў межах кінафестывалю «Паўночнае ззянне» у івэнт-прасторы Space (вул. Кастрычніцкая, 16А).
19 красавіка
Творчая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Гародні
Прэзентацыя кнігі "Беларусалім" па адрасе: Гародня, вул. Будзённага, 48А.
03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
105