Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

22 лютага 2013

Рэха Стральцоўскага фэсту: дзень трэці. Аня Кампман, серыя “Пункт адліку” і паэтычныя чытанні

Рэха Стральцоўскага фэсту: дзень трэці. Аня Кампман, серыя “Пункт адліку” і паэтычныя чытанні

Трэці, апошні дзень Другога міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" запомніцца наведнікам надоўга — толькі самыя шчырыя аматары літаратуры гатовыя вытрываць 6-гадзінны паэтычны марафон! І такіх людзей аказалася шмат: заля была поўнай цягам усяго вечара.

Трэці, апошні дзень Другога міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" запомніцца наведнікам надоўга — толькі самыя шчырыя аматары літаратуры гатовыя вытрываць 6-гадзінны паэтычны марафон! І такіх людзей аказалася шмат: заля была поўнай цягам усяго вечара.

 

 

У тандэме з нямецкай пісьменніцай

Марыя Мартысевіч і Аня Кампман

Праграма фестывалю пачалася з сустрэчы-тандэма. Нямецкая пісьменніца Аня Кампман выступіла супольна з перакладчыцай Марыяй Мартысевіч. Аня агучыла свае верлібры, а таксама фрагмент прозы і распавяла, што цяпер рыхтуе сваю першую кнігу. Да свайго дэбюту маладая аўтарка ставіцца вельмі адказна, і хаця Аня друкуецца ў перыёдыцы ўжо колькі гадоў, на выданне кнігі наважылася нядаўна. Пра спецыфіку навучання літаратурнай працы (Аня студыюе ў Літаратурнай школе), пра шляхі творчай самарэалізацыі ў спадарыні Кампман пыталіся гледачы, сярод якіх былі і навучэнцы Школы маладога пісьменніка, што працуе пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

 

“Птушкі лёгкіх паводзінаў” — зборнік пераможцаў літконкурсу

Вядоўца Фэсту Андрэй Хадановіч абвесціў узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка. Выступілі паэты і перакладчыкі Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Уладлена Малашчанка, Наталля Рак, Наталля Рудак, Ехе́ Кім Урґ. Апошні, дарэчы, чытаў вершы ў музычным (дакладней, шумавым) суправаджэнні, імкнучыся эпатаваць публіку. Але гледачоў Міжнароднага паэтычнага фестывалю цяжка было здзівіць пасля нашумелага Слэму Святога Валянціна.

Сабіна Брыло

Андрэй Хадановіч і Ехе Кім Ург

Затым Андрэй Хадановіч прэзентаваў кнігу з правакацыйнай назвай “Птушкі лёгкіх паводзінаў”, куды ўвайшлі творы пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Чэслава Мілаша. У імпрэзе ўзялі ўдзел Юлія Аляксеенка, Алеся Башарымава, Ася Волкава, Павел Капанскі, Уладзь Лянкевіч, Ганна Мананкова, Марыя Пушкіна, Антон Рудак, Ганна Янкута.

Антон Рудак

На завяршэнне гэтай часткі Фэсту адбыўся канцэрт гурта Tonqixod (Тонкіход).  

 

“Пункт адліку”: кніжная серыя з прыцэлам на дэбюты

Юлія Цімафеева і Павал Анціпаў

Юлія Цімафеева і Павал Анціпаў прадставілі падсерыю “Пункт адліку”, якая была запачаткаваная ў 2012 годзе ў межах Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў, серыі “Кнігарня пісьменніка”. За гэты час пабачылі свет першыя кнігі шасці аўтараў: Анкі Упала “Дрэва Энталіпт”, Насты Манцэвіч “Птушкі”, Андрэя Пакроўскага “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”, Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”, Кацярыны Зыкавай «Объяснительная» і Кірыла Дубоўскага “Хороший роман” (апошнія два выданні на рускай мове).

 

Кацярына Зыкава, Кірыл Дубоўскі

Анка Упала агучыла са сваёй кнігі іранічнае апавяданне з нізкі пра Купалу і Коласа. Кацярына Зыкава ў сваёй энергічнай і артыстычнай манеры прачытала некалькі вершаў. Кірыл Дубоўскі прадставіў адзін са сваіх аповедаў з кнігі “Хороший роман”, якая насамрэч з’яўляецца не раманам, а менавіта зборнікам малой прозы.

 

Наста Манцэвіч, Андрэй Пакроўскі

Наста Манцэвіч чытала ўласныя вершы, Андрэй Пакроўскі — творы са сваёй дэбютнай кнігі.

Павал Анціпаў і Алена Пятровіч

Паэтычная кніга Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне” выйшла зусім нядаўна. Яна была ўпершыню прадстаўленая гледачам у межах трэцяга дня Стральцоўскага фэсту. Сама аўтарка не прысутнічала, але колькі яе вершаў прачытала Алена Пятровіч, рэдактар кнігі.

 

Фінал са спадзевам на працяг

Завяршыўся фестываль двухгадзіннымі паэтычнымі чытаннямі з удзелам як мінскіх творцаў, так і паэтаў з іншых гарадоў. Асабліва парадавалі публіку выступы Леры Сом (Полацк), Ярыны Дашынай (Берасце), Тацяны Нядбай (Варшава), Уладзімера Лобача (Полацк). Не менш адметнымі былі чытанні Андрэя Адамовіча, Кірылы Анохіна, Міхася Баярына, Вольгі Гапеевай, Вольгі Гронскай, Таццяны Сівец.

Ярына Дашына

Вядоўца імпрэзы, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч падзякаваў усім тым, хто спрычыніўся да арганізацыі фестывалю, і выказаў спадзяванні, што гэты маштабны праект працягнецца і ў наступным годзе.   

 

Больш фота гл. на нашай старонцы ў фэйсбуку.  

 

Гл. таксама:

1 дзень: http://lit-bel.org/by/news/3547.html

2 дзень: http://lit-bel.org/by/news/3557.html

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
578