Навіны

Пісьменнік, журналіст, публіцыст Аляксандр Лукашук пачаў сустрэчу з гумарыстычна-самакрытычнага аповеда пра тое, як адбываўся працэс падрыхтоўкі кнігі. Вечарына была абмежаваная 45 хвілінамі, як школьны ўрок, і таму выступоўцы мусілі быць лаканічнымі.

Аляксандр Лукашук. Фота ВЛ

Цягам прэзентацыі спадар Аляксандр агучваў фрагменты з кнігі і запрашаў да выступу калег, сяброў, паплечнікаў, ахвотных падзяліцца з гледачамі меркаваннем пра новую кнігу.

Выступае Барыс Пятровіч. Фота ВЛ 

Фота Алены Казловай

Празаік, старшыня ГА “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч прызнаўся:

-- Папярэдняя кніга ў Бібліятэчцы нашага часопіса выходзіла два гады таму. Мы радыя, што серыя папоўнілася новым выданнем. Быў я хутчэй не рэдактарам кнігі Аляксандра Л, а ўдзячным чытачом. Вельмі прыемна было пазнаваць людзей, пра якіх пісаў аўтар, сачыць за яго іроніяй і самаіроніяй. Мела месца не рэдактарская праца, а прыемнае чытанне.

Фота Алены Казловай

Фота Алены Казловай

Спадар Барыс распавёў і пра сваё знаёмства з аўтарам у рэдакцыі газеты “Звязда” ў 1990 годзе, калі Аляксандр падаў заяву на выхад з камуністычнай партыі, што на той момант было вельмі рашучым і адказным крокам.

Уладзімер Арлоў. Фота Алены Казловай

Уладзімер Арлоў падзяліўся сваімі ўспамінамі пра падзеі, апісаныя ў кнізе “Зкімбы-зымбы”, жартоўна зазначыўшы, што быў адным з яе герояў і таму ведае, як усё было насамрэч. Ягоная часткова агучаная прамова была напісаная ў іранічна-гратэскавай форме.

Валянцін Акудовіч. Фота ВЛ

Фота Алены Казловай

Філосаф і культуролаг Валянцін Акудовіч паставіўся да асэнсавання кнігі Аляксандра Л больш сур’ёзна і выказаў захапленне першай, аўтабіяграфічнай часткай “Зкімбы-зымбы”, напісанай, на ягоны погляд, настолькі жыва, што спадар Валянцін згадаў уласнае вясковае дзяцінства і юнацтва. Філосаф выказаўся наконт структуры выдання, пад вокладкай якога змясцілася некалькі рознатэматычных раздзелаў, кожны з якіх можа стаць асобнай кнігай.

Уладзімер Някляеў. Фота Алены Казловай

Уладзімер Някляеў распавёў, што прачытанне кнігі Аляксандра Л падзейнічала на яго, як анестэзія, і змагло пазбавіць зубнога болю:

— Сапраўдная беларуская мова, беларускі сінтаксіс, накідана столькі дэталяў і вобразаў, — асабліва гэта датычыць, канечне, першай часткі. Тыя, хто пішуць прозу, ацэняць вартасці гэтай кнігі.

Фота Алены Казловай

Пятро Садоўскі звярнуўся да раздзела новай кнігі, дзе змешчаныя матэрыялы, прысвечаныя Васілю Уладзіміравічу Быкаву. Тут можна прачытаць інтэрв’ю пісьменніка для Радыё Свабода, ліставанні Васіля Быкава і Аляксандра Лукашука.

Выступае Пятро Садоўскі. Фота Алены Казловай

“Гэтую кнігу напісаў чалавек шчаслівы, ці, прынамсі, амаль шчаслівы”, — падсумаваў спадар Пятро.

Тэкст: Віка Трэнас

Фота: ВЛ і Алена Казлова

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------