Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

10 чэрвеня 2013

Абранец лёсу, або “Бег па самаадчуванні” Усевалада Сцебуракі

Ходзяць чуткі, што ў найноўшай беларускай паэзіі ёсць два самых прыгожых і самых запамінальных хлопца (якія, да ўсяго, яшчэ і лепшыя сябры) — Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака.

Усевалад Сцебурака

Хто не верыць — палазьце ў інтэрнэце ў сацыяльных сетках, каб пераканацца ў гэтым. Гаворка вядзецца не толькі пра знешняе, але і ўнутранае. Звернемся да новай кнігі аднаго з вышэй згаданых творцаў — Усевалада Сцебуракі.

Ніхто не мае права жыць з Паэтам,

кахаць, пакутаваць і раўнаваць яго

не тыя дні, калі б ён дбаў пра гэта,

не той напой, які б ён піў нагбом.

Чытаючы гэтыя радкі, якія належаць аднаму з самых трагічных і экстравагантных паэтаў нашай літаратуры 20 стагоддзя — Анатолю Сысу, міжволі пачынаеш шукаць творцаў, што адпавядаюць апісанаму ім вобразу “вольнага мастака”, у дні сённяшнім, у стагоддзі 21. І знаходзіш.

Вось, прыкладам, паэт, празаік, блогер Усевалад Сцебурака. Любы літаратурны рэдактар (а, як вядома, у кожнай прафесійнай супольнасці ёсць свае сакрэты і адмысловыя азначэнні толькі “для сваіх”), сказаў бы: “Гэта той выпадак, калі паэт мае талент ад Бога, прычым прыродных здольнасцей настолькі багата, што творца можа нават не азадачвацца працаваць над сабой”. Бываюць улюбёнцы лёсу, для якіх лічбы ў вядомым афарызме: “Поспех — гэта 1% таленту і 99% працы”, мяняюцца месцамі.

Усеваладу Сцебураку шэраг самых розных заняткаў і захапленняў (прыкладам, прафесійны тамада або прыгажун, чыё фота трапляе на першыя палосы газет або глянцавую вокладку часопіса) ніякім чынам не замінае займацца сур’ёзнай паэзіяй. Бо здаровы эгацэнтрызм толькі станоўча адбіваецца на вобразе лірычнага героя ягоных вершаў. А гістарычная адукацыя дапамагае аўтару ўпісацца ў нацыянальны кантэкст.

Узор таму — другая кніга Усевалада, якая нядаўна пабачыла свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

І калі творца піша ў вершы “Пакрыўджанай Музе”:

Ты крыўдзісься — я не пішу табе вершаў,

Хоць, зрэшты, умею.

А ведаеш, я вызнаю цябе першай,

І ў вершах нямею.

Як можна на такое нязмушанае паэтычнае маўленне і тонкі камплімент адначасна і субяседніцы, і самому сабе, пакрыўдзіцца? Харызматычнасць і ўменне быць асобай медыйнай — якасці, якіх многім моцна таленавітым творцам не стае. А ў нашага сённяшняга героя гэтага — з лішкам.       

У новую кнігу ўвайшлі вершы (у тым ліку асобныя творы з папярэдняга зборніка “Крушня” і некалькі перакладаў А. Вазнясенскага) і празаічныя зацемкі, напісаныя цягам апошніх гадоў.

І на гэтых 96-ці старонках можна знайсці гарадскія (“Здарова, мой горад!”) і вясковыя (“Восень — бурштын і мёд”) пейзажы, філасофскую (“Давай падлічым pro et contra”) і сацыяльную (“Зьмітру Дашкевічу да 31-га дня народзінаў”) лірыку, не кажучы ўжо пра вечную тэму кахання або кароткія рыфмаваныя гісторыі з жыцця гараджаніна. І нават аповед пра “пакаленьне last” замест пасляслоўя. І выслоўі-“reмаркі” кшталту “Паміраючы, упэўніцеся, што вашае жыцьцё скончанае”. Тут ёсць калі не ўсё, то многае, што дапаможа нам болей дазнацца пра Усевалада Сцебураку — як пра асобу і як пра паэта.

***

Распушчаецца цукар у каве,

сіняй хваляю плавае дым.

І аднолькавы прысмак гаркавы —

і ў душы, і ў кубку маім.

 

І паколваюць дробязі лёсу —

крошкі хлебныя на прасьціне,

і падносіць ізноў папяросу

цень да вуснаў на гладкай сьцяне.

 

І вісіць верасьнёўская поўня

ціхім шыбеньнікам нябёс.

Я б пакутную зьняў, ды няроўня —

                                                               не дарос.

 

На вокладцы кнігі “Бег па самаадчуванні”  — чырвоная мішэнь. Ці пацэліць Усевалад Сцебурака ў чытацкія сэрцы? Паглядзім. Але ў самы яблычак паэзіі відавочна патрапіў.

 

Віка Трэнас, lit-bel.org

Каментары

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)
20 лістапада 2017

Спроба паставіць «Знак роўнасці» (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
20 лістапада 2017

Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці

Чытаць далей...
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
986