Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

03 верасня 2013

Шорт-ліст перакладчыцкай прэміі абвешчаны

Шорт-ліст перакладчыцкай прэміі абвешчаны "ПрайдзіСветам"

Часопіс “ПрайдзіСвет” аб’яўляе адкрыццё чацвертага сезона перакладчыцкай прэміі і паведамляе, што сёлета яна будзе ўручацца 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, у мінскай кнігарні “логвінаЎ”. Пачатак у 19.00.

Як заўсёды, у прэміі выдзеленыя тры намінацыі: 1) "Проза"; 2) "Паэзія"; 3) "Публікацыя ў часопісе "ПрайдзіСвет". Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся пераклады, што выйшлі цягам 2012 году. Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса "ПрайдзіСвет", пераможцаў вызначыць журы, у склад якога сёлета ўвайшлі: 

Антон Францішак Брыль — паэт, перакладчык, двойчы лаўрэат прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" (2009, 2011);

Ян Максімюк — перакладчык, эсэіст, журналіст;

Марыя Мартысевіч — пісьменніца, перакладчыца (лаўрэатка прэміі часопіса "ПрайдзіСвет", 2011);

Кацярына Маціеўская — сябра рэдакцыйнай рады "ПрайдзіСвета", перакладчыца, рэдактар;

Барыс Пятровіч — пісьменнік, рэдактар, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў;

Сяргей Сматрычэнка — перакладчык, лаўрэат прэміі часопіса "ПрайдзіСвет" (2010), рэдактар;

Аляксандр Фядута — літаратурны крытык, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук;

Ганна Янкута — сябра рэдакцыйнай рады "ПрайдзіСвета", перакладчыца, лаўрэатка прэміі часопіса "ПрйдзіСвет" (2009), літаратурны крытык.

Шорт-ліст сёлетняй прэміі выглядае наступным чынам: 

І. Проза: 

1. Святлана Богуш: "Розум" Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас); 

2. Алег Жлутка: "Anarchy in UKR" Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў); 

3. Зміцер Колас: "Магчымасць выспы" Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас); 

4. Марыя Пушкіна: "На шляху ў Бабадаг" Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас); 

5. Павел Рааго: "Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л." Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас); 

6. Андрэй Хадановіч: "Евангелле паводле Пілата" Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас) 

7. Марына Шода: "Кайтусь-чарадзей" Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў); 

8. Сяргей Шупа: "Іншала, Мадона, іншала" Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас). 

ІІ. Паэзія: 

1. Лявон Баршчэўскі: "Медэя" Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, "Дзеяслоў" №57

2. Вольга Гапеева: "Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія" (пер. з кітайскай, "Дзеяслоў", №56); 

3. Аксана Данільчык: "Пакуль ты спіш" Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, "Верасень", №6); 

4. Марына Казлоўская: "Без" Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас); 

5. Жанна Некрашэвіч-Кароткая: "Радзівіліяда" Яна Радвана (пер. з лацінскай, "Маладосць", №№1-12 / 2011, №№1-8 / 2012). 

ІІІ. "ПрайдзіСвет": 

1. Павел Донаў: "Жалоба маркіза Марна" Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, №9,<>); 

2. Аляксей Жбанаў: "Мадэмуазэль дэ Скюдэры" Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, №9); 

3. Марына Кажарновіч: "Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў" Душана Тарагела (пер. са славацкай, №10,); 

4. Святлана Рогач: "Кароткія казкі для стомленых бацькоў" Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, №10). 

Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову.

ПрайдзіСвет

Каментары

Афiша

19 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
У мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова).
19 лістапада
Літаратурны фестываль «Знак роўнасці» пройдзе ў Мінску (ПРАГРАМА)
17, 18, 19 лістапада ў Галерэі ТУТ.бай (пр-т. Дзяржынскага, 57). Уваход ВОЛЬНЫ
20 лістапада
Лекцыя Віктара Марціновіча пра Джуліяна Барнса
У прасторы Space (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16А).
21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
Наш канал на YouTube

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)
18 лістапада 2017

Фестываль «Знак роўнасці» адкрыўся ў Мінску (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
16 лістапада 2017

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада

Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
16 лістапада 2017

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак

Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск
15 лістапада 2017

Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!

Чытаць далей...
181