Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

23 кастрычніка 2013

Віктару Ярацу — 65!

Віктар Ярац

Віктару Ярацу — 65!

Сёння спаўняецца 65 гадоў гомельскаму паэту, літаратуразнаўцу, выкладчыку, сябру СБП Віктару Ярацу. Віншуем!

Шаноўны Віктар Уладзіміравіч! Віншуем Вас са святам і зычым моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту, новых творчых адкрыццяў, радасці Вам і Вашым блізкім!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" 

Віктар Уладзіміравіч Ярац нарадзіўся 23 кастрычніка 1948 года ў пасёлку Красны Мост Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1970 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру па спецыяльнасці беларуская літаратура. Быў некалькі месяцаў загадчыкам сельгасаддзела рагачоўскай раённай газеты «Камунар». У 1970—1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў на Гомельскай студыі тэлебачання. У 1975 г. скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Гомельскага ўніверсітэта. Працуе выкладчыкам гэтага ўніверсітэта, з 1978 г. — дацэнт. Кандыдат філалагічных навук.

Першыя вершы апублікаваў у газеце «Піянер Беларусі» ў школьныя гады. Актыўна пачаў выступаць у друку з 1966 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Уваходзіны» (1976), «Добрыца» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989).

Прымаў удзел у падрыхтоўцы энцыклапедычнага даведніка “Янка Купала” (40 артыкулаў). Каля 100 прац (артыкулы, рэцэнзіі, эсэ, тэзісы і літаратурна-публіцыстычныя нататкі) змешчаны ў часопісах, навуковых зборніках, энцыклапедыях, газетах Беларусі, Расіі, Украіны.

Выступае ў перыядычным друку па праблемах развіцця сучаснай беларускай паэзіі. Напісаў вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў-філолагаў «Беларускія паэты — лаўрэаты Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР» (Гомель, 1983).

Перакладае творы балгарскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх паэтаў на беларускую мову.

* * *

Адгукацца на рэха
даўно спілаваных дуброў,
адгукацца на вецер,
што носіць забытыя словы –
папялінкі пагаслых начлежных кастроў, –
далучацца да свету,
да яго векавечнай асновы.
Адгукацца на выдых
глыбокі зямны,
і на зорную споведзь,
і заснежаны след на світанні,
і на гук, ледзьве чутны, далёкай струны –
далучыцца да нечае тайны.

Віктар Ярац

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
107