Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

20 лістапада 2013

Другая “хваля” конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма!” — шанец для актыўных

Другая “хваля” конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма!” — шанец для актыўных

Пакуль працягваецца рэалізацыя праектаў-пераможцаў першага этапу конкурсу праектных ідэй для развіцця беларускай культуры, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае старт прыёму заявак на другі этап.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто мае ідэю наконт таго, як палепшыць культурны фон свайго горада/рэгіёна.

Нагадваем, што паняцце “культура” разумеецца шырока: ад папулярызацыі традыцый і мастацкіх вынаходніцтваў да паляпшэння ладу і прасторы грамадскага жыцця ў шматлікіх штодзённых, побытавых абліччах.

Шукаюцца ідэі, якія:

- павялічваюць цікаўнасць грамадзян да беларускай культуры; ахопліваюць шырокае кола людзей;
- стымулююць пашырэнне новых крэатыўных ідэй;
- натхняюць на культурніцкую актыўнасць людзей розных сфераў, узростаў і г.д.;
- дапамагаюць з’яўленню новых партнёрстваў у сферы культуры і ў сумежных сферах — бізнесе, адукацыі, турызме, ахове навакольнага асяроддзя, мясцовым і рэгіянальным развіцці;
- робяць рэгіянальную культуру больш разнастайнай.

Трэба:

даслаць апісанне праекта, а таксама інфармацыю пра аўтара на скрыню razam@budzma.org з пазнакай “На конкурс праектаў”.

У заяўку неабходна ўключыць:

- імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;
- назву і сутнасць ідэі (праект, стратэгія развіцця і г.д.);
- мэту і мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);
- чаму ідэя ўнікальная і (ці) актуальная;
- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Да ўдзелу заклікаюцца: фізічныя асобы, грамадскія ініцыятывы (калектывы), любыя непалітычныя арганізацыі з рэгіёнаў і Мінска. Усе прапановы будуць разгледжаныя экспертнай камісіяй.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” падтрымае адабраныя ідэі, а менавіта :

- дасць магчымасць прасоўваць ідэі на сваім інтэрнэт-партале www.budzma.org;
- паспрыяе асвятленню найбольш цікавых праектаў у іншых сродках масавай інфармацыі;
- прадставіць выбітныя ідэі на “Кірмашы праектаў” з удзелам дзеячаў культуры, актыўных аматараў у адпаведным рэгіёне дзеля пашырэння кола аднадумцаў;
- дапаможа знайсці фінансавых партнёраў для рэалізацыі праекта.

Што будзе ўлічвацца? Экспертная рада будзе ацэньваць якасць праекта, ступень яго распрацаванасці, унікальнасць, культурную і грамадскую значнасць, адпаведнасць шляхоў рэалізацыі мэтам і мэтавай аўдыторыі.

Перавага будзе аддавацца невысокабюджэтным рэзанансным праектам, якія будуць рэалізаваныя ў невялікіх гарадах і пасёлках.

Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у перыяд з 01.12.2013 г. па 31.05.2014 г.

Прыём ідэяў да: 25 лістапада 2013 г.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 30 лістапада на сайце budzma.org.

Паводле прэс-рэліза

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)
20 красавіка 2018

«Не ведаў, што Апалінэр паходзіць з Беларусі». Эрленд Лу сустрэўся з беларускімі пісьменнікамі (ФОТА)

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)
20 красавіка 2018

«Літаратурная Беларусь» № 139 (+ПДФ)

Чытаць далей...
Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»
20 красавіка 2018

Красавіцкія творчыя сустрэчы з «Будзьма беларусамі!»

Чытаць далей...
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
218