Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

15 студзеня 2014

Літаратурны зборнік “Параходзік сучаснасці” выправіўся ў плаванне

Літаратурны зборнік “Параходзік сучаснасці” выправіўся ў плаванне

Кнігу “Параходзік сучаснасці” можна назваць візітоўкай Школы маладога пісьменніка, якая працуе пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” з 2012 года. Яе склалі вершы, апавяданні і пераклады першага набора навучэнцаў. Кніга выйшла напрыканцы 2013-га года і стала 50-ым выпускам серыі “Кнігарня пісьменніка”.

У “Параходзік сучаснасці” ўвайшлі аўтарскія творы 18 наведнікаў школы, а таксама пераклады: “Карціны Брэйгеля” Ўільяма Карласа Ўільямса, пераствораныя Андрэем Вылінскім, і “Песні прынца Фогэльфрая” Фрыдрыха Ніцшэ, падрыхтаваныя Андрэем Касцюкевічам.

Цягам васьмі месяцаў Школу маладога пісьменніка наведвалі як пачаткоўцы, так і аўтары, вядомыя чытацкай аўдыторыі. Напрыклад, на старонках зборніка можна прачытаць вершы Рамана Абрамчука, Насты Грышчук, Антона Рудака, Волі Чайкоўскай, прозу Дар’і Вашкевіч, Кірыла Дубоўскага, Насты Манцэвіч, Наталлі Ярмольчык ды іншых.

“Параходзік сучаснасці” аздоблены фотаздымкамі, на якіх адлюстраваныя найярчэйшыя моманты працы Школы. Майстар-класы праводзілі Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Вера Бурлак, Пятро Васючэнка, Вольга Гапеева, Адам Глобус, Сяргей Дубавец, Сяргей Кавалёў, Інга-Ліна Ліндквіст, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская ды многія іншыя аўтарытэтныя творцы.

Практычныя семінары вялі Валянцін Акудовіч і Алесь Пашкевіч, куратарамі паэтаў і перакладчкаў паэзіі былі Уладзімір Някляеў і Андрэй Хадановіч. Арганізоўвалі працу школы Юля Цімафеева і Алена Казлова.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
19 лютага 2018

Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)

Чытаць далей...
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
611