Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

21 студзеня 2014

ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм адбудзецца 24 студзеня

ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў антыкафэ “Живое время” ў пятніцу 24 студзеня. Тэма слэму – вольная. Акрамя паэзіі ў выкананні гарадзенскіх аўтараў, прысутныя пачуюць таксама госця з Мінска – паэта Віталя Рыжкова.

Удзельнікі слэму: Ганна Аўчыннікава, Антон Янкоўскі, Валера Руселік, Сяргей Астравец, Алесь Кіркевіч, Святлана Куль, Ала Петрушкевіч і іншыя. Многія з іх удзельнічалі ў першым гарадзенскім слэме, які прайшоў вясной мінулага году ў “Крызе”.

Гасцямі імпрэзы будуць таксама Аляксей Пяткевіч, Святлана Тарасава і Данута Бічэль.  

Жывую фонавую музыку забяспечыць музычны дуэт “Камертон” (скрыпка і гітара).  

ІІ Гарадзенскі паэтычны слэм пройдзе ў пятніцу, 24 студзеня, ў антыкафэ “Живое время”, пачатак у 18.00. Арганізатар слэму – Цэнтр “Трэці сектар”. Партнёры: культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка”.    

Слэм – гэта від паэтычнага спаборніцтва, дзе вырашальную ролю вызначае не толькі якасць вершаў, але і манера іх выканання. Удзельнікі па чарзе чытаюць вершы. Кожнаму даецца вызначаны прамежак часу на чытанне. Выступы ўдзельнікаў ацэньваюць гледачы з залы або адмысловае журы. Па выніках галасавання і вызначаецца пераможца.          

Здымак з архіву “Твайго стылю”

Твой стыль

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
117