Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

16 лютага 2014

Магія вершаў на розных мовах – Magnus Ducatus Poesis

Магія вершаў на розных мовах – Magnus Ducatus Poesis

Адной з самых яскравых падзей Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова стала мерапрыемства Magnus Ducatus Poesis (“Вялікае Княства Паэзіі”), якое адбылося ў межах фэсту 15 лютага ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску.

Спадар Эвалдас Ігнатавічус і спадарыня Уршуля Дарашэўска.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус павітаў усіх прысутных на некалькіх мовах – літоўскай, беларускай, англійскай, польскай, нямецкай, і распавёў пра важнасць канцэпту Вялікага Княства Літоўскага:

-- Усе мовы, якія сёння прагучаць – мовы гэтага княства. Многія стагоддзі мы не маглі гаварыць пра гэтую тэму, і зараз у Літве пачалі выходзіць кнігі. Было б выдатна падрыхтаваць і выдаць гісторыю паэзіі ВКЛ, анталогію паэзіі ад пачатку нашай пісьменнасці да сённяшняга дня, што было б важным для нашых народаў, якія маюць агульную гісторыю, -- адзначыў спадар Эвалдас і напрыканцы выступу прачытаў свае вершы ў перакладзе на беларускую мову Сюзанны Паўкштэла.

Дырэктар Інстытута Польскага ў Мінску пані Уршуля Дарашэўска выступіла з прывітальным словам да наведнікаў і ўдзельнікаў фестывалю.

Першае чытанне вечара: Алесь Разанаў.

Вядучы вечара, суарганізатар фэсту, паэт і перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч прадставіў Алеся Разанава як аднаго з найвыбітнейшых паслоў беларускай паэзіі ў свеце. Алесь Сцяпанавіч паказаў сваю кнігу-білінгву “Падарунак хроснай маці”, якая нядаўна выйшла ў Вільні ў перакладзе на літоўскую мову з беларускімі арыгіналамі, і прачытаў некалькі версэтаў з яе. 

Паэт Віталь Рыжкоў і перакладчыца Вера Дзядок

Андрэй Хадановіч

Агнешка Мірахіна (Польшча)

Андрэй Хадановіч, Вера Дзядок, Анастасія Векшына, Марыя Мартысевіч

Літоўскі паэт Данатас Пятрошус выступіў разам са сваім беларускім перакладчыкам Віталём Рыжковым, далучыўся з перакладамі Андрэй Хадановіч.

Працягнуліся паэтычныя чытанні выступамі на розных мовах, у арыгінале і перакладах, творцы выступалі тандэмамі і нават тройкамі. Замежныя госці – са сваімі перакладчыкамі і калегамі.

Сярод гледачоў - Уладзімір Арлоў

Анастасія Векшына

У імпрэзе ўзялі ўдзел Альвідас Шляпікас (Літва), Георгі Яфрэмаў (Літва-Расія), Адам Відэман, Агнешка Мірахіна (Польшча), Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк, Юрый Завадскі (Украіна), Дзмітры Строцаў, Антон Рудак, Марыя Мартысевіч (Беларусь). 

Юрый Завадскі (Украіна)

Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія)

Антон Рудак

Самая моцная эмоцыя дня прагучала па-літоўску: Альвідас Шляпікас прачытаў паэзію-заклён, каб яго хворы і некуды зніклы сябар паправіўся і знайшоўся. Кажуць, паэзія спрацавала.

Альвідас Шляпікас (Літва)

Андрэй Хадановіч і Алена Герасімюк

Алена Герасімюк

Дзмітры Строцаў

Андрэй Хадановіч, Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Адам Відэман

Уладзімір Арлоў

Завяршылася імпрэза выступам Уладзімера Арлова.

Рэпартажы з папярэдніх дзён фэсту:

Дзень першы: Імправізацыйна і небяспечна – Уладзь Лянкевіч прэзентаваў сваю першую кнігу

Дзень другі: Мора вершаў, музыкі і нечаканак

Трэці дзень Стральцоўскага фэсту: добрай паэзіі шмат не бывае

Тэкст: Віка Трэнас, Фота: Алена Казлова, для lit-bel.org 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
1039